Сільмарыліян
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сільмары́ліян» (англ.: The Silmarillion, прамаўляецца sɪlməˈrɪlɨən) — зборнік Толкінавых мітатворчых[en] прац, адрэдагаваных і выдадзеных у 1977, пасля яго смерці, сынам Крыстаферам. «Сільмарыліян» у сукупнасці з іншымі творамі Дж. Р. Р. Толкіна стварае пашыраную, хоць і няпоўную, гісторыю сусвету Эа, у якім знаходзяцца Валінор, Белерыянд, Нуменор і Серадзем’е.
Сільмарыліян | |
---|---|
The Silmarillion | |
Жанр | фэнтэзі |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 1977 |
Наступны | Няскончаныя паданні[d] |
Персанажы | Саўран, Мелькар[d], Эру Ілуватар, Tuor[d] і Voronwë[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, не дачытаўшы твору, адкінуў яго. Тады пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра хобітаў» і таго, што ў выніку ператварылася ва «Уладара Пярсцёнкаў»[1].
«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «Айнуліндалэ», расказвае гісторыю стварэння Эа. Другая частка, «Валаквента», апісвае Валар і Маяр, звышнатуральных істот у Эа. Наступная цэнтральная частка, «Квента Сільмарыліян», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і на працягу Першай эпохі, у тым ліку войны за сільмарылі, ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвёртай частцы, «Акалабет», апісана гісторыя падзення Нуменора і яго насельнікаў у Другой эпосе. Заключная частка, «Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.
Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць перапыніла звядзенне ў адно ўсіх легендаў, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькавых накідаў. У паасобных выпадках яму прыйшлося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце[2].