Легендарыум
пералік значэнняў у Вікіпедыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Легендарыум (англ.: legendarium) — літаратурная калекцыя легенд.
Першапачаткова ў сярэдневяковай латыні гэтым тэрмінам пазначалі тэксты легенд пра жыццё святых. Захаваным прыкладам таго часу з'яўляецца «Легендарыум Анжу», які датуецца XIV стагоддзем[1].
Паводле Оксфардскага слоўніка англійскай мовы сінонімам легендарыума з'яўляецца слова «legendary», які датуецца 1513 годам. Прыкладам такой формы назвы з'яўляецца сярэднеанглійскі South English Legendary[en].
У нашы дні тэрмін «legendary» часцей выкарыстоўваецца як прыметнік, чым назоўнік. Форма «легендарыум» усё яшчэ выкарыстоўваецца ў некалькіх еўрапейскіх мовах; аднак, яно было рэдкім у англійскай мове, калі Толкін выкарыстоўваў «легендарыум» для абазначэння некаторых сваіх выдуманых пісанняў пра Міжзем'е[2].