Харад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Харад (сінд.: Harad; квэнья: Hyarmen, у перакладзе — «поўдзень») — краіна ў Серадзем'і. Таксама называецца Харадвайт (сінд.: Haradwaith) з-за людзей, якія жывуць там; даслоўна з сіндарына «жыхары поўдня» — harad (поўдзень) і gwaith (людзі, народ).
Людзей Харада таксама называюць харадрым (сінд.: Haradrim), гэта значыць літаральна «паўднёўцы».