From Wikipedia, the free encyclopedia
Медано́сныя раслі́ны, або меданосы — кветкавыя расліны, з якіх у перыяд цвіцення пчолы збіраюць нектар і кветкавы пылок; кармавая база пчалярства. Найбольш каштоўныя меданосныя расліны даюць шмат нектару і пылку, даступных для пчол, маюць вялікую колькасць кветак, доўгі перыяд цвіцення, найбольш пашыраны.
Класіфікуюцца па часе цвіцення — веснавыя, летнія, асеннія), форме росту (дрэвавыя, кустовыя, кусцікавыя, травяністыя;
Большасць меданосных раслін — нектарапылканосы.
На Беларусі меданосныя расліны характарызуюцца разнастайнасцю (каля 600 відаў) і нераўнамерным размеркаваннем. З культурных меданосных раслін найбольш каштоўныя: грэчка, канюшына, сырадэля, баркун, рутвіца, сланечнік, агурок, пладовыя, ягадныя культуры; з лясных і паркавых дрэў і кустоў — ліпа, клён, вярба, крушына, рабіна, бружмель, маліна, каліна, верас; з дзікарослых траў — іван-чай, расходнік, чабор, шалфей, чальчак, дзьмухавец, мята і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.