From Wikipedia, the free encyclopedia
Цвіце́нне (лац.: anthésis) — перыяд жыццядзейнасці пакрытанасенных (кветкавых) раслін ад залажэння ў пупышках зачаткаў кветак да засыхання калякветніка і тычынак (адцвітанне), пераломны перыяд антагенезу, у час якога расліны пераходзяць ад вегетатыўнага росту да генератыўнага развіцця.
Зверху ўніз: Calliandra haematocephala. Juanulloa mexicana. Aloe thraskii. Helleborus viridis. Linum usitatissimum. Salvia patens. Onopordum nervosum. |
Асноўнае прызначэнне цвіцення — здзяйсненне апладнення. Перыяд цвіцення падрыхтоўваецца назапашваннем фітагармонаў , якія, магчыма, выклікаюць залажэнне зачаткаў кветак. Пачынаецца з паяўлення на конусе нарастання парастка вонкавых вырастаў — чашалісцікаў, потым пялёсткаў, тычынак, пладалісцікаў, унутры якіх утвараецца поласць (завязь), а ў верхняй частцы адасабляецца слупок і рыльца. Гэтыя працэсы адбываюцца ў пупышцы (бутоне).
Пасля апылення і апладнення цвіценне заканчваецца, апалаюць пялёсткі, тычынкі, слупок з рыльцам; чашачка звычайна застаецца і ахоўвае завязь, якая развіваецца і пераўтвараецца ў плод.
Доўжыцца цвіценне ад 20—25 хвілін (некаторыя гарлачыкавыя) да 70—80 сутак (некаторыя архідныя). У аднагадовых раслін цвіценне настае ў 1-ы год, у двухгадовых — на 2-і, у шматгадовых траў — на 2—5-ы, у дрэў — на 10—30-ы.
Многія расліны цвітуць на працягу жыцця шматразова (полікарпічныя расліны ), адна-, двух- і некаторыя шматгадовыя (парасонавыя, пальмы, агавы) — 1 раз (монакарпічныя расліны ). У ходзе эвалюцыі ў раслін замацаваліся прыстасавальныя рэакцыі яравізацыі і фотаперыядызму , у выніку чаго цвіценне прымяркоўваецца да найбольш спрыяльнага сезона, а таксама разнастайныя механізмы, што забяспечваюць апыленне і апладненне. У практыцы цвіценне лічыцца перыяд ад пачатку раскрыцця кветак да засыхання калякветніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.