From Wikipedia, the free encyclopedia
Маямі (англ.: Miami) — горад на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, на паўднёвым усходзе Фларыды ў акрузе Маямі-Дэйд, самая густанаселеная акруга ў штаце Фларыда і восьмая па колькасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 2 500 625 чалавек. 42-і па велічыні горад у Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 433.136 чалавек — гэта асноўны, цэнтральны і самы густанаселены горад у Паўднёвай Фларыдзе і самы густанаселены мегаполіс на паўднёвым усходзе ЗША. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Маямі быў 5-й найбольш густанаселенай урбанізаванай вобласцю ў ЗША ў 2000 годзе з насельніцтвам у 4.919.036 чалавек, але ў 2008 годзе гэта колькасць павялічылася да 5.232.342, што робіць яго чацвёртай па велічыні урбанізаванай вобласцю ў Злучаных Штатах, пасля Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса і Чыкага.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Маямі афіцыйна атрымаў статус горада 28 ліпеня 1896 года, у той час у ім пражывала крыху больш за 300 чалавек. У 1940 годзе ў горадзе пражывала ўжо каля 172 тыс. чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 2000 года ў самім горадзе жыло ўжо больш за 362 тыс. чалавек, а калі лічыць з наваколлем, то 5,4 млн чалавек.
Цэнтр круізнага суднаходства. Буйнейшы ў свеце круглагадовы кліматычны курорт (пляжы, гасцініцы, санаторыі, матэлі, больш за 5 млн наведвальнікаў штогод).
Важны гандлёва-фінансавы цэнтр. У цэнтры Маямі і Паўднёвай Фларыдзе размяшчаецца найбольшая канцэнтрацыя міжнародных банкаў у Злучаных Штатах, і гэта месца пастаяннага размяшчэння многіх буйных кампаній на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Тут знаходзяцца Carnival Cruise Lines, Маямі-Таўэр.
Атмасфера Маямі 1980-х гадоў перададзеная ў гульні Hotline Miami.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.