From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881) — мінскі павятовы маршалак (1863—1872), буйны землеўласнік Мінскай губерні.
Леў Апалінарыевіч Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнат Стэфанавіч Багдашэўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Міхайлавіч Хамянтоўскі | ||||||
Нараджэнне |
1831 |
||||||
Смерць | не раней за 1881 | ||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Апалінарый Янавіч Ваньковіч | ||||||
Маці | Ізабела з Абуховічаў[d] | ||||||
Жонка | Паўліна з Манюшкаў[d] | ||||||
Дзеці | Павел Эдвард Апалінарый Ваньковіч[d] і Леў Львовіч Ваньковіч |
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Магілёўскай і Мінскай губернях Расійскай імперыі.
Расійскімі ўладамі як лаяльны каталіцкі дваранін і буйны маёнтковец быў прызначаны на пасаду мінскага павятовага маршалка (1863—1872). Атрымаў прыдворны чын камер-юнкера Расійскага двара.
Стаў адзіным спадчыннікам свайго бацькі, дзеда і прадзеда. Валодаў спадчыннымі маёнткамі Волма, Шыпяны, Алесіна; у 1874 г. у якасці пасагу атрымаў за жонкай Паўлінай Манюшкай маёнтак Смілавічы, а пазней і маёнтак Поцічава — пасля смерці Чэслава Манюшкі.
У 1878 г. мінскі губернскі маршалак (1877—1897) Васіль Іванавіч Паўлаў, імкнучыся прыцягнуць да працы ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі (1876—1921) і мясцовых дваран каталіцкага паходжання («палякаў»), накіраваў у ліку першых асоб запрашэнне да членства ў арганізацыі былому мінскаму павятоваму маршалку (1863—1872) Льву Ваньковічу.
Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Паўлінай Аляксандраўнай Манюшкай, суседкай па Ігуменскаму павету[1].
Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.