шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваньковічы — вялікалітоўскішляхецкі род герба «Ліс».
Першае ўпамінанне пра род адносіцца да 1499. Безупынны радавод вядзецца з XVI ст., калі Ваньковічы мелі маёнткі ў Новагародскім павеце і каля Вілейкі. Былі праваслаўнымі, з канца XVII ст. католікамі. У XIX—XX стст. валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова і інш. Займалі пасады ў мясцовай адміністрацыі ВКЛ (Менскае ваяводства), былі пасламі соймаў і дэпутатамі Галоўнага Літоўскага Трыбунала, выбіраліся ў органы дваранскага самакіравання Расійскай імперыі.
Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860—1937), віцэ-старшыня Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі, дэпутат II Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі, дэпутат III Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі, член Краёвай партыі Літвы і Беларусі
Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч (1885—1943), сенатар (1928—1935) Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы), віцэ-старшыня Начальнай рады арганізацый землеўласнікаў (1936)
Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н.А. Голубева, Н.М. Усова, Л.В. Языкович; под научной редакцией В.И. Прокопцова. — Минск: БелЭн, 2012. — 442 с.
Чарняўскі, В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў (Біяграфічны даведнік) / В. Ф. Чарняўскі. — Мн.: Олдеран, 2007. — 224 с.
Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).