Краснаярск
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Краснаярск (руск.: Красноярск) — горад (з 1690) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснаярскага края. Заснаваны ў 1628 годзе, найбуйнейшы са старадаўніх гарадоў Сібіры. Паводле дадзеных на красавік 2012 года колькасць насельніцтва горада пераўзышла мільён чалавек[2]. Усяго ў Краснаярскай агламерацыі пражывае 1,186 млн чалавек. Горад размешчаны на абодвух берагах Енісея.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Перад прыходам рускіх ваяроў тэрыторыя сучаснага Краснаярска ўваходзіла ў Язерскае княства енісейскіх кіргізаў. Гара Кум-Цігей, верагодна, была святым месцам качынцаў. Улетку 1927 года экспедыцыяй музея Прыенісейскага края выявіла на Каравульнай гары, дзе цяпер размяшчаецца Капліца Параскевы Пятніцы, багатае пахаванне XIII—XIV стагоддзяў. Багацце прадметаў, выяўленых у магільніку можа сведчыць аб тым, што на гары былі пахаваныя члены шляхетнага княжацкага роду, якія, верагодна, і кіравалі гэтай тэрыторыяй.
Мясцовасць, на якой пасля быў пабудаваны Краснаярск[3], стала вядомай рускім яшчэ ў 1608 годзе. У гэтым годзе казакі з Кецкага астрогу, пад правадырствам енісейска-асцяцкіх князькоў Урнука і Намака, адправіліся ўверх па Енісеі, з намерам знайсці «новую зямельку», а затым далучыць іх да валадарстваў маскоўскага цара. Плывучы ўверх па Енісеі, казакі сустрэлі зямлю, якою валодаў арынскі князёк Цюлькоў, і назвалі яе «Цюлькінскай зямелькай». Гэта назва затрымалася да пабудовы Краснаярскага астрога і сыходу арынцаў. Арынцы, якія падтрымліваліся не толькі качынцамі, але і енісейскай кыргызамі, доўгі час не згаджаліся плаціць ясак рускім і прымалі ўсе меры да выдалення апошніх з занятага імі месца. З гэтай мэтай яны амаль бесперапынна турбавалі іх набегамі, якія, да рэшце рэшт, сталі настолькі небяспечнымі, што казакі вырашылі звярнуцца да Енісейскага ваяводы з просьбай аб дапамозе і абароне.
Пажар 1773 года знішчыў Краснаярскі астрог і практычна ўвесь горад, пасля пажару засталося толькі трыццаць дамоў. З Табольска быў дасланы сяржант геадэзіі Пётр Майсееў, які даў гораду лінейную планіроўку пецярбургскага тыпу.
Вуліцы Краснаярска былі прамыя і роўныя, арыентаваны па баках свету. Шыротная вуліцы пракладваліся паралельна Енісею з захаду на ўсход, ад Старога базару, размешчанага побач з Васкрасенскім саборам недалёка ад месца зліцця Енісея і Качы, у бок Мікалаеўскай горы. Мерыдыянальныя вуліцы ішлі з поўдня на поўнач, ад Енісея ў бок Пакроўскай гары. Яны будаваліся перпендыкулярна шыротным вуліцам і спынялі іх пад прамымі кутамі. Кварталы былі прыкладна аднолькавымі паводле памераў і мелі правільныя геаметрычныя формы. Вуліцы разыходзіліся ад плошчаў і сыходзіліся да плошчаў, і на гэтых адкрытых, здалёк бачных плошчах узвышаліся буйныя грамадскія будынкі.
У сярэдзіне 1820-х гадоў у бюро пад пачаткам архітэктара Уільяма Гестэ быў распрацаваны перспектыўны генеральны план горада. Рэалізацыя гэтага праекта толькі ў нязначнай ступені закранула гістарычную частку горада, гэта значыць у цэнтры было прадпрынята выраўноўванне «чырвоных» ліній і ўзбуйненне кварталаў.
Трамвайная сістэма горада Краснаярска дзейнічае з 1935 года. Працуюць 5 маршрутаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.