Кодс
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілы «Кудс», таксама сустракаецца варыянт «Кодс» (перс.: سپاه قدس / Sepāh-e Qods) — ваеннае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнага ваенна-палітычнага фарміравання Ісламскай Рэспублікі Іран. Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі краіны.
Кудс | |
---|---|
Гады існавання | з 1980 года |
Краіна | Іран |
Уваходзіць у | КВІР |
Тып | спецпрызн |
Функцыя | спецыяльныя аперацыі за межамі Ірана |
Колькасць | засакрэчана |
Дыслакацыя | Іран, месцы дыслакацыі за мяжой |
Удзел у | Канфлікт у Белуджыстане, Ірана-іракская вайна, Канфлікт у Паўднёвым Ліване, Баснійская вайна[1], Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Эсмаіл Каані (з 2020) |
Вядомыя камандзіры | Касем Сулеймані (2000—2020) |
Назвай «Кудс» або «Кодс» на мове фарсі называюць горад Іерусалім, які лічыцца адным з самых святых гарадоў у ісламе.
Сілы «Кудс» былі створаны ў 1980 годзе на базе КВІР, адразу пасля завяршэння Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Падраздзяленне адразу ж падключылася да ірана-іракскай вайнs, якая доўжылася да 1988 года. Падчас гэтых падзей, акрамя непасрэдных аперацый супраць узброеных сіл Ірака сумесна з КВІР і ўзброенымі сіламі Ірана, сілы «Кудс» аказвалі падтрымку іракскім курдам, якія змагаліся супраць рэжыму Садама Хусейна. У 1982 годзе сілы «Кудс» праніклі ў Ліван, дзе згулялі адну з вырашальных роляў у стварэнні партыі «Хезбала», якая ў далейшым была прызнана ў многіх краінах тэрарыстычнай арганізацыяй.
У тыя гады, нароўні з удзелам у ірана-іракскай вайне, яе байцы адначасова дзейнічалі ў Ліване і ў Афганістане. У апошнім сілы «Кудс» у прыватнасці аказвалі падтрымку шыіцкім маджахедам Абдулы Алі Мазары і яго ісламісцкай партыі «Хізбі Вахдат», якая змагалася супраць тагачаснага прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан — Махамада Наджыбулы. Пасля прыходу да ўлады ў Афганістане ісламісцкага руху «Талібан», сілы «Кудс» аказвалі падтрымку Ахмаду Шаху Масуду і Паўночнаму альянсу.
Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі Ірана. Таксама функцыямі падраздзялення лічацца ваенная разведка і ўзаемадзеянне з ісламскімі (у асноўным з шыіцкімі) рэвалюцыянерамі па ўсім свеце, падтрымка розных ісламісцкіх, перш за ўсё шыіцкіх партый, рухаў і ўзброеных фарміраванняў[2][3][4].
Сілы «Кудс» з’яўляецца падраздзяленнем Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), і як КВІР, непасрэдна падпарадкоўваецца Вышэйшаму кіраўніку Ісламскай Рэспублікі Іран — Алі Хаменеі. Кіраўніком сіл «Кудс» з’яўляецца камандзір (камандуючы).
Па некаторых даных, сілы «Кудс» актыўны ў некалькіх дзясятках краінах, як адкрыта, так і сакрэтна. У сваёй структуры яны маюць 8 дэпартаментаў, вылучаных па геаграфічнай прыкмеце:
Афіцыйных даных пра колькасць асабістага складу сіл «Кудс» няма. На думку некаторых экспертаў, колькасць сіл «Кудс» налічвае не больш за 2000 чалавек, з 800 асноўнымі аператыўнікамі, а на думку іншых экспертаў і аналітыкаў, у сілах «Кудс» могуць складацца ад 3000 да 50000 чалавек[5][6][7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.