From Wikipedia, the free encyclopedia
Карлас Марыя дэ Альвеар (ісп.: Carlos María de Alvear; 25 кастрычніка 1789, Санту-Анжэлу — 3 лістапада 1852, Нью-Ёрк, ЗША) — аргенцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Вярхоўны кіраўнік Аб’яднаных правінцый Ла-Платы ў 1815 годзе.
Карлас Марыя дэ Альвеар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Carlos María de Alvear | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гервасіа Антоніа дэ Пасадас | ||||||
Пераемнік | Хасэ Ігнасіа Альварэс Тамас | ||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1789[1] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1852 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Carlos Antonio del Santo Ángel Guardián de Alvear y Balbastro | ||||||
Бацька | Diego de Alvear y Ponce de León[d] | ||||||
Дзеці | Таркуата дэ Альвеар[d], Дыега дэ Альвеар[d], Emilio de Alvear[d] і Joaquina Alvear Quintanilla y Arrotea[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | Аргенціна-бразільская вайна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альвеар атрымаў адукацыю ў Буэнас-Айрэсе і Англіі. У 1806—1811 гадах служыў у іспанскіх каралеўскіх войсках, прымаў удзел у вайне супраць Напалеона.
У 1812 Альвеар разам з Хасэ дэ Сан-Марцінам вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе пачаў граць важную ролю ў вайне за незалежнасць аргенцінскага народа. У 1813 годзе быў старшынёй Генеральнай канстытуцыйнай асамблеі Аб’яднаных правінцый Ла-Платы, якая распрацавала канстытуцыю краіны, ў 1814 годзе ўзначаліў патрыётаў ў Буэнас-Айрэсе, якія вымусілі капітуляваць іспанскіх раялістаў у Мантэвідэа. 9 студзеня 1815 г. Альвеар заняў пасаду вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Ла-Платы. Аднак яго імкненне да асабістай улады, а таксама згоду на ўсталяванне англійскай пратэктарата над правінцыямі Ла-Платы прывялі да яго звяржэння ў красавіку таго ж года.
Альвеар бег за мяжу і вярнуўся на радзіму толькі пасля амністыі ў 1821 годзе. Пасля гэтага займаў пасады пасла ў ЗША (1824 і 1838), ваеннага і марскога міністра, а таксама галоўнакамандуючага аргенцінскімі войскамі падчас Аргенціна-бразільскай вайны (1826—1828).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.