Каралінгская імперыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралінгская імперыя (фр.: L’Empire carolingien) — еўрапейская дзяржава, якая існавала ў IX стагоддзі. У яе склад уваходзілі тэрыторыі Францыі, Германіі і Італіі, а таксама шэраг іншых сучасных дзяржаў Еўропы. Афіцыйна дзяржава называлася «Імперыя Захаду» фр.: Empire d’Occident, аднак у гістарыяграфіі яго называюць Франкская ці Каралінгская імперыя. Кіраўнікі імперыі насілі звычайна тытул «імператар Рымлян» (лац.: imperator Romanorum) або «імператар Рымскай імперыі» (лац.: imperator Romanum gubernans imperium), пазіцыянуючы сябе спадчыннікамі Заходняй Рымскай імперыі. Сталіцай быў Ахен.
Гістарычная дзяржава | |
Імперыя Каралінгаў | |
---|---|
Імперыя Захаду фр.: Empire d’Occident | |
|
|
|
|
Сталіца | Ахен |
Мова(ы) | Old French[d] |
Форма кіравання | абсалютная манархія |
Дынастыя | Мец, Каралінгі |
• 800—814 | Карл Вялікі |
• 814—840 | Людовік I Набожны |
• 884—887 | Карл III Тоўсты |
Пераемнасць | |
< Франкская дзяржава | |
Усходне-Франкскае каралеўства > Усходне-Франкскае каралеўства > Аквітанія > Італія > Верхняя Бургундыя > Ніжняя Бургундыя > |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імперыя ўзнікла 25 снежня 800 года, калі кароль Франкскай дзяржавы Карл Вялікі быў каранаваны Папам Львом III у Рыме імператарскай каронай. У 840—843 гадах імперыя фактычна распалася на 3 каралеўствы — Заходне-Франкскае, Усходне-Франкскае і Сярэдзіннае, кіраўнік якога захаваў імператарскі тытул. Сярэдзіннае каралеўства ў сваю чаргу ў 855 годзе распалася на 3 часткі — Італію, Латарынгію і Праванс. У 884 годзе Карлу III Тоўстаму ўдалося на час аднавіць адзіную Каралінгскую імперыю, але аб'яднанне апынулася недаўгавечным, аднак ужо ў канцы 887 года Карл быў зрынуты, а імперыя канчаткова распалася на некалькі каралеўстваў. Хоць каралі Італіі некалькі разоў прымалі імператарскі тытул, але ўладай над усёй тэрыторыяй былой імперыі яны не валодалі. Апошні імператар, Берэнгар I, памёр у 924 годзе.
Пераемнікамі Каралінгскай імперыі лічылі сябе імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, заснаванай у 962 годзе германскім каралём Атонам I Вялікім.