Імператар Захаду
пералік значэнняў у Вікіпедыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Імператар Захаду (фр.: Empereur d’Occident) — умоўнае абазначэнне тытула кіраўніка Франкскай дзяржавы пасля таго, як кароль Карл Вялікі быў 25 снежня 800 года каранаваны Папам Львом III у Рыме імператарскай каронай. Апошні імператар Захаду, Берэнгар I, памёр у 924 годзе.
Імператары захаду насілі звычайна тытул «імператар Рымлян» (лац.: imperator Romanorum) ці «імператар Рымскай імперыі» (лац.: imperator Romanum gubernans imperium). Пераемнікамі імператараў Захаду лічылі сябе імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, заснаванай у 962 годзе германскім каралём Атонам I Вялікім.