Заходняя Рымская імперыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Рымская імперыя — назва заходняй часткі Рымскай імперыі, паводле адміністрацыйнага дзялення, якое здзейсніў імператар Дыяклетыян у 286 г. У шырэйшым сэнсе гэты тэрмін ставіцца да заходняй паловы імперыі ў перыяд паміж смерцю імператара Феадосія I у 395 г. і звяржэннем апошняга заходняга імператара Ромула Аўгуста, якое адбылося ў 476 г.
Гістарычная дзяржава | |||||
Заходняя Рымская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
лац.: Imperium Romanum Occidentale | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Senatus Populusque Romanus» («Сенат і грамадзяне Рыма»)» |
|||||
285 — 476
|
|||||
Сталіца |
Медыялан (286 – 402) Равена (402 – 476) |
||||
Мова(ы) | лацінская | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Грашовая адзінка | манетная сістэма Старажытнага Рыма[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | Аўтакратыя, тэтрархія | ||||
Імператар | |||||
• 395 – 423 | Ганорый | ||||
• 475 – 476 | Ромул Аўгуст | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У тэорыі Рымская імперыя з 286 г. па 395 г. была адзінай і непадзельнай дзяржавай. На практыцы, пасля 286 г. імперыяй пачалі кіраваць два кіраўніка, адзін на Усходзе, іншы на Захадзе. Тэарэтычна, апошні кіраўнік адзінай імперыі быў Феадосій Вялікі, які ў 395 г. пры смерці, падзяліў імперыю паміж двума сваімі сынамі — старэйшаму Аркадыю, ён пакінуў Усход, малодшаму — Ганорыю, застаўся Захад. Пасля гэтага, сталіцай Заходняй часткі стаў Мілан, а пасля 402 г. — горад Равена.
У пач. V ст. пачалося хуткае паслабленне Рымскай імперыі ў сувязі з прытокам варварскіх народаў (готы, вандалы, франкі і іншыя), якія імкнуліся стварыць ў межах імперыі свае ўласныя царствы. Пасля 455 г. заходнерымскі імператар становіца валадаром фактычна толькі Італіі, а 4 верасня 476 г. Ромул Аўгуст быў зрынуты. Апошнім тытульным імператарам быў Юлій Непот, які памёр у Далматыі ў 480 г.
У VI ст. усходні (візантыйскі) імператар Юстыніян I спрабаваў узнавіць рымскае панаванне на Захадзе і яго генералы адваявалі Італію, Паўночную Афрыку і міжземнаморскае ўзбярэжжа Іспаніі. Аднак замацавацца тут на доўга не атрымалася, хоць прамая візантыйская прысутнасць у Італіі пачувалася да XI ст.
Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі ў гісторыі Еўропы пачаўся новы перыяд — сярэднявечча.