Ніжняя Бургундыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Ніжняя Бургундыя (фр.: Basse Bourgogne) — адна з дзяржаў, якія ўтварыліся падчас распаду імперыі Карла Вялікага. Каралеўства ўключала паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Францыі: Праванс, Дафінэ, Канта-Венесен, Савою, а таксама некаторыя тэрыторыі на правым беразе Роны (Ліянэ і Вівары). Утвораная ў 879 годзе, дзяржава праіснавала да 933 года, калі яна была аб’яднана з Верхняй Бургундыяй у адзінае Бургундскае каралеўства (Арэлат). З прычыны таго, што палітычны цэнтр Ніжняй Бургундыі знаходзіўся ў Правансе, дзяржаву таксама часта называюць каралеўства Праванс (лац.: Regnum Provinciae).