Канбера
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́нбе́ра (англ.: Canberra) — сталіца Аўстраліі. З насельніцтвам, якое перавышае 334 тысячы чалавек, Канбера з’яўляецца найбуйнейшым горадам Аўстраліі, размешчаным усярэдзіне краіны, а не на ўзбярэжжы.
Горад
Канбера
Canberra
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад знаходзіцца ў паўночнай частцы Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі за 280 км на паўднёвы захад ад Сіднея і за 650 км на паўночны ўсход ад Мельбурна.
У 1908 годзе тэрыторыя сучаснай Канберы была абраная ў якасці будучай сталіцы Аўстралійскага Саюза, што стала кампрамісам паміж супернічыўшымі паміж сабой за гэты статус дзвюма найбуйнымі гарадамі краіны, Сіднеем і Мельбурнам. Пасля праведзенага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн у аснову будучага будаўніцтва, якое пачалося ў 1913 годзе, быў узяты план чыкагскіх архітэктараў Уолтэра Бёрлі Грыфіна і Марыёна Махоні Грыфіна. Для планіроўкі Канберы ўзялі канцэпцыю горада-сада, якая прадугледжвае шырокія зоны натуральнай расліннасці, з-за чаго аўстралійцы празвалі сталіцу «bush capital» (у перакладзе з англійскай «сталіца-зараснік»). Нягледзячы на тое, што росту і развіццю горада перашкодзілі Першая сусветная вайна і Вялікая дэпрэсія, пасля Другой сусветнай вайны Канбера стала квітнеючым горадам.
З’яўляецца рэзідэнцыяй аўстралійскага ўрада, у Канберы знаходзяцца парламент Аўстраліі, Вярхоўны суд, Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт і шматлікія міністэрствы і агенцтвы. У горадзе таксама знаходзяцца грамадскія і культурныя ўстановы дзяржаўнага значэння, такія як Нацыянальная галерэя Аўстраліі і Нацыянальны музей Аўстраліі. Федэральны ўрад уносіць найбуйны фундуш у валавы прадукт горада і з’яўляецца найбуйным працадаўцам у Канберы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.