Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэтmap

Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: Australian National University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера.

Хуткія факты Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
англ.: Australian National University
Thumb
Thumb
Арыгінальная назва англ.: Australian National University
Дэвіз лацінская мова
Заснаваны 1946
Студэнты 17 380[1]
Краіна
Размяшчэнне Канбера, Аўстралія
Сайт anu.edu.au
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Агульная характарыстыка

Галоўны кампус уключае ў сябе сем навучальных і даследчых каледжаў у дадатак да некалькіх нацыянальных акадэмій і інстытутаў. Заснаваны ў 1946 годзе, універсітэт з'яўляецца адзіным універсітэтам, які быў створаны парламентам Аўстраліі. Ён вядзе сваё паходжанне ад Канберскага ўніверсітэцкага каледжа, які быў створаны ў 1929 годзе і быў інтэграваны ў Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт ў 1960 годзе. Ён налічвае шэсць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 49 стыпендыятаў Родса сярод сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў. Універсітэт падрыхтаваў двух прэм'ер-міністраў і больш за дзясятак кіраўнікоў урадавых ведамстваў Аўстраліі.

Структура

  • Каледж мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж Азіі і Ціхага акіяна
  • Каледж бізнесу і эканомікі
  • Каледж інжынерыі, камп'ютарнай тэхнікі і кібернетыкі
  • Каледж здароўя і медыцыны
  • Каледж права
  • Каледж прыродазнаўчых навук

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.