Кальварыйскія могілкі
каталіцкія могілкі ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
каталіцкія могілкі ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Кальвары́йскія мо́гілкі — могілкі ў Мінску, найстарэйшыя з захаваных у горадзе. Налічваюць больш за 30.000 пахаванняў. Сфармавалі вакол сябе Кальварыйскае прадмесце.
Могілкі | |
Кальварыйскія могілкі | |
---|---|
| |
53°54′30″ пн. ш. 27°30′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Першае згадванне | кан. XVIII стагоддзя |
Дата заснавання | 1808 |
Будынкі | |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа • Брама • Капліца-пахавальня Паўла Равы • Капліца-пахавальня Віткевічаў | |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Стан | Закрыты для пахаванняў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Верагодна, Кальварыйскія могілкі ўзніклі ў канцы XVIII ст., на ўзгорку, які звалі Святым месцам, каля дарогі на Ракаў. У часе пасяджэння капітула кармелітаў у 1745 годзе ў Лідзе менскі канвент атрымаў дазвол на заснаванне Кальварыі (святога месца, куды сцякаюцца натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне)[1]. У 1750 годзе шатроўскі стараста Т. Ваньковіч падараваў менскаму кляштару кармелітаў фальварак Доўгая Ніва (ці Кальварыя) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў. Побач з фальваркам знаходзіліся кляштарныя могілкі з 36 капліцамі. У 1754 годзе ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тысячы злотых для будаўніцтва Кальварыйскага касцёла, пры якім у 1755 годзе заснаванае брацтва Панскай Мукі[2]. У 1795 годзе могілкі ператвораныя ў гарадскія парафіяльныя. У 1800 годзе біскуп Якуб Ігнацы Дадэрка перадаў касцёл францысканцам.
У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак касцёла разабраны, а на яго месцы ў 1839—1841 гадах збудаваная новая мураваная святыня. У 1842 годзе касцёл асвяцілі.
Кальварыйскія могілкі месціліся ў Ракаўскім прадмесці ў форме прамавугольніка, павернутага фронтам да горада, з якім іх злучала Кальварыйская вуліца. Вуліца вяла проста да брамы могілак і знаходзілася на восі ўсход — захад. На гэтай восі, на ўзгорку, быў збудаваны касцёл[1].
У часе сталінскіх рэпрэсій тут адбываліся адзіночныя расстрэлы, трупы закапвалі ў існуючыя магілы, ці паміж іх[3].
Могілкі пашырылі ў 1945 годзе з заходняга і паўднёвага бакоў (да 14 гектараў). Яны набылі выгляд пяцівугольніка, абмежаванага вуліцамі[1].
У 1990 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта комплекс усіх збудаванняў разам з пахаваннямі ўключаны ў дзяржаўны спіс помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры Мінска. У 2001 годзе Кальварыйскія могілкі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі як аб’ект міжнароднага значэння.
З 1967 года для пахаванняў закрытыя. Аднак паводле заканадаўства пры наяўнасці неабходных санітарна-тэхнічных умоў магчымае пахаванне побач з раней памерлымі блізкімі сваякамі і шлюбнікамі. Пачынаючы з 1990-х гг. на могілках адбываюцца камерцыйныя пахаванні[4], пры гэтым часам зносяцца старыя магілы.
Паўднёва-ўсходнюю частку Кальварыйскіх могілак на невялікім плоскім узгорку займаюць першапачатковыя могілкі. У цэнтры першапачатковых могілак месціцца касцёл. Заходняя частка могілак уяўляе раўніну. Новая, паўднёва-заходняя частка размешчана ў даліне[1].
Пасля 1945 года могілкі падзеленыя чатырма алеямі: дзве праходзяць па восі ўсход—захад, астатнія — па восі поўнач—поўдзень. Дзве першыя алеі — Касцельная (Галоўная) вядзе ад могільнікавай брамы да касцёла, а Цэнтральная праходзіць ад новай брамы да вуліцы Баляслава Берута. Усходняя і Заходняя алеі праходзяць ад вуліцы Адоеўскага да могільнікавага муру на вуліцы Прытыцкага. Усходняя алея знаходзіцца ў старой частцы могілак перад касцёлам[1].
На могілках захаваліся мураваныя касцёл, магільныя капліцы, трупярня, невялікі склад, могільнікавая брама і фрагменты мура-агароджы на ўсходзе і поўначы. Найбольш старыя надмагіллі месцяцца вакол касцёла і каля Касцельнай алеі. Датуюцца яны апошнімі гадамі 1-й чвэрці XIX ст., а надмагільныя надпісы на вонкавых сценах касцёла — 2-й чвэрцю таго ж стагоддзя. Бальшыня датаваных пахаванняў у першапачатковай частцы могілак прыпадае на 1860—1914 гады. У многіх радах на былых пахаваннях з’явіліся новыя 1930—1967 гадоў[1].
Захавалася некалькі грабніц. Раней грабніцы складалі цэлую алею, пра што сведчыць малюнак Рышарда Біскэ[1].
Надпісы на надмагільных плітах у бальшыні выпадкаў выкананыя на польскай мове, сустракаюцца на рускай, французскай і нямецкай. Надмагільныя надпісы выконвалі ў асноўным каменячосы. Сярод іх вылучаецца прозвішча скульптара Г. Жыдока, уладальніка вядомай у Варшаве каменячоснай майстэрні[1]. На пахаваннях XX і XXI стст. сустракаюцца надпісы па-беларуску і на іўрыце.
У цэнтры могілак размешчаны касцёл. Пабудаваны ў 1839 годзе з бутавага каменю на месцы драўлянага касцёла, разабранага ў 1830 годзе. У 1899 годзе адрамантаваны. У 1930-я гады закрыты. Да 1984 году выкарыстоўваўся пад мастацкія майстэрні. Пасля рамонту вернуты вернікам. Касцёл — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы храм, накрыты двухсхільным дахам. Над нартэксам узвышаецца масіўная квадратная ў плане вежа. Інтэр’ер быў упрыгожаны абразамі мастака Яна Дамеля (каля 1840 г.). Пад усім будынкам скляпеністая крыпта, у якой пахаваны мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Брама Кальварыйскіх могілак, узведзеная ў 1830 годзе ў гонар Юзэфы Кабылінскай яе мужам Юрыем Кабылінскім і дзецьмі, з’яўляецца ўзорам брамы ў стылі класіцызму. Гэта манументальны сцяна з паўцыркульнымі праёмамі: вялікім, сярэднім і двума невялікімі, размешчанымі сіметрычна. Плоскасць брамы дзеліцца карнізам на два ярусы. Ніжні ярус упрыгожаны рустам, верхні — ляпной геральдыкай. Вянчае браму магутны карніз, які надае кампазіцыі пэўную статычнасць.
На могілках знаходзяцца пахаванні:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.