Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў

беларускі краязнавец, гісторык, архівіст (нар. 1955) From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў (нар. 21 красавіка 1955, Мінск) — беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры.

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. З 1980 года працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры БССР. З 1983 года ў Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце[1]. З 1995 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст.

Аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў, якія сталі падставай для правядзення рэстаўрацыйных прац на шматлікіх помніках архітэктуры Мінска. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Мінска XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхаіла Гаўсмана па гісторыі Мінска, які захоўваецца ў Пушкінскім доме[2] ў Санкт-Пецярбургу, даследаваў памятныя мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча і інш.

Аўтар кніг «Плошча Свабоды ў Мінску» (1985), «Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (1996). 3 1992 года старшыня Мінскага краязнаўчага таварыства, з 1995 года — намеснік старшыні Мінскай гарадской рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры[3]. З 2001 года член прэзідыума Беларускага камітэта Міжнароднага савета па помніках і гістарычных мясцінах.

Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска, аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў да праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Брэста, Оршы і іншых. Аўтар прадмовы і адзін са складальнікаў зборніка «Дакументы па архітэктуры і картаграфіі Беларусі ў архівах Санкт-Пецярбурга і Вільні» (1994)[1].

Сям’я

Мае сына Антона (нар. 1982), беларускага гісторыка.

Узнагароды

Бібліяграфія

  • Площадь Свободы в Минске. Минск : Полымя, 1982
  • Касцёл св. Сымона і св. Алены. Мінск, 1996

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.