Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Мінску, які размяшчаецца на Кальварыйскіх могілках, дзякуючы гэтаму таксама мае назву «кальварыйскі касцёл»[1].
Каталіцкі храм | |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа | |
---|---|
53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1839—1841 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Д000049 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйна адносіцца да кальварыйскага дэканату Мінска-Магілёўскай архіепархіі[2]. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].
Першы каталіцкі храм на месцы сучаснага касцёла быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, калі Кальварыйскія могілкі размяшчаліся далёка за межамі Мінска[4]. Касцёл быў «драўляны, на падмурку», меў дзве высокія трох'ярусныя вежы. На могілках кармелітскага ордэна, чый манастыр знаходзіўся ў Мінску, арганізавалі «кальварыю», гэта значыць Крыжовы шлях з капліцамі ў месцах стаяння.
У 1798 годзе пасля стварэння Мінскай епархіі, Кальварыйскі касцёл перайшоў да мінскіх францысканцаў, а могілкі сталі агульнагарадскімі каталіцкімі могілкамі.
У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак раскідалі, а на яго месцы ў 1839—1841 гадах пачалі будоўлю мураванага храма ў неагатычным стылі. У 1842 годзе касцёл быў асвячоны.
У 1930-я гады касцёл застаўся адзіным дзеючым у Мінску, але нават у ім не было плябана. Аднак перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны зачынілі і яго. Набажэнствы аднавіліся у час нацысцкай акупацыі Мінска, але адразу па заканчэнні вайны будынак быў прыстасаваны пад майстэрні. У 1980 годзе касцёл вярнулі вернікам, тады ж адрамантавалі.
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа аднанефны, з прамавугольнай апсідай, перакрыты цыліндрычным, з распалубкамі, скляпеннем, пад двухсхільным дахам[4]. Дзве маленькія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць нешта накшталт невялікага трансэпта. Галоўны ўваход мае выгляд спічастага партала, над ім знаходзіцца вежа-званіца.
У крыпце пад касцёлам пахаваны мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.