Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гера́льдыка, гербазна́ўства (лац.: heraldus — вяшчальнік) — сістэма ведаў пра гербы, правілы іх складання ў Гербоўнік і выкарыстання, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя (тэарытычная геральдыка), і стварае новыя (практычная геральдыка) гербы. Садзейнічае вывучэнню генеалогіі і матэрыяльнай культуры, дапамагае вызначыць прыналежнасць, датаванне месца вытворчасці і іншыя дэталі, якія адносяцца да рэчавых помнікаў. Геральдыка мае значэнне і пры вывучэнні пісьмовых крыніц. Цесна звязана з генеалогіяй, сфрагістыкай, нумізматыкай і інш. гістарычнымі дысцыплінамі.
Геральдыка вызначае, што і як можа быць нанесенна на гербы (дзяржаўны, гарадскі, карпаратыўны, фамільны і г.д.), тлумачыць значэнне тых або іншых гербавых фігур. Карані геральдыкі ў Сярэднявеччы, калі патрабавалася атрымаць інфармацыю аб чалавеку, звычайна не бачачы нават яго асобы, бо яго твар быў закрыты шаломам. Па гэтай прычыне геральдычная сімволіка была лёгка чытальнай, без складаных малюнкаў і надпісаў, затое на вялікім каляровым гербавым поле. Такія гербы абагульнена зваліся блазонамі (ад фр.: blason — шчыт).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.