Калуга
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калуга — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр (з 1944 года) Калужскай вобласці. Насельніцтва: 329 тыс. чалавек (2024[2]). Горад размешчаны на берагах Акі, паблізу ракі Ячэнкі, за 190 км на паўднёвы захад ад Масквы. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Кіеў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў 1371 годзе ў грамаце вялікалітоўскага князя Альгерда. Узнік як памежная крэпасць на паўднёва-заходніх межах Маскоўскай дзяржавы. З 15 стагоддзя Калуга ўваходзіць у склад Маскоўскага княства (у 1505-18 гадах — самастойнае ўдзельнае княства). У 1607 годзе Калуга — цэнтр сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе Калуга ўвайшла ў Маскоўскую губерню, з 1777 года цэнтр Калужскага намесніцтва, з 1796 года — Калужскай губерні. У 17-19 ст. гуляла значную ролю як гандлёвы цэнтр. У Калузе пражыў большую частку свайго жыцця і пахаваны К. Э. Цыялкоўскі. У кастрычніку 1941 года акупавана нацысцкімі захопнікамі, вызвалена 30 снежня 1941 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.