Жэо́да[1], жэод, жаода (фр.: géode ад стар.-грэч.: γεοειδής або γεώδης — «землепадобны») — геалагічнае ўтварэнне, замкнутая поласць ў асадкавых (пераважна ў вапнавых) або некаторых вулканічных пародах, часткова, або амаль цалкам запоўненая крышталічным мінеральным рэчывам, аграгатамі мінералаў; поўная буйная сакрэцыя. Сустракаюцца разнастайныя формы жэоды, але часцей яна ізаметрычная, акруглая, эліпсападобная і інш.[2]

Thumb
Распіленая і адпаліраваная жэода
Thumb
Унутраная частка вялікай жэоды выслана крышталікамі аметысту

Фарміраванне

Жэоды могуць узнікаць ў любой поласці, але тэрмін звычайна выкарыстоўваецца для больш ці менш акруглых утварэнняў у магматычных і асадкавых пародах. Яны могуць з’яўляцца, як пузыркі газу ў магматычных пародах, ствараючы акруглыя поласці, напрыклад у базальтавай лаве, такое можна назіраць на амерыканскім Сярэднім Захадзе. Пасля зацвердзявання пароды вакол поласці, раствораныя сілікаты і/або карбанаты асядаюць на ўнутранай паверхні. З часам павольная падача мінеральных кампанентаў з падземных вод або гідратэрмальных раствораў дазваляе крышталям утварацца ўнутры полай камеры. Карэнныя пароды, якія ўтрымліваюць жэоды, у выніку выветрываюцца і раскладаюцца, пакідаючы іх на паверхні, калі яны складаюцца з трывалага матэрыялу, такога як кварц.[3]

Афарбоўка

Thumb

Афарбоўка жэод з’яўляецца рэзультатам прымесяў. Аксіды жалеза надаюць крэмністым растворам адценні ржы, такое звычайна назіраецца ў афарбаваным жалезам кварцам. Большасць жэод утрымліваюць празрыстыя крышталі кварцу. У той жа час некаторыя могуць мець фіялетавыя крышталі аметысту, або агат, халцэдон, ямшу. Яшчэ сустракаюцца прыклады з утрыманнем кальцыту, даламіту і г.д. Няма простага спосабу даведацца, што знаходзіцца ўнутры жэоды, пакуль ён не разрэзаны, ці не разбіты на часткі. Тым не менш, жэоды з аднаго канкрэтнага месца падобныя па знешнім выглядзе.

Жэоды афарбоўваюцца ў штучныя колеры.[4] Узоры жэод, якія маюць незвычайныя колеры ў большасці выпадкаў былі сінтэтычна зменены.

Будова жэоды

У жэодах мінеральнае рэчыва адкладаецца пластамі, ад сценак да цэнтра, а ў выпадку рытмічнасці працэсаў паступлення мінеральнага рэчыва, утвараюцца канцэнтрычныя занальныя пласты (напрыклад у агатах) або друзавыя коркі, якія напластоўваюцца адна на адну. Паверхня ўнутранай поласці жэоды можа быць ўтворана крышталямі, пупышкападобнай коркай, сталактытападобнымі нацёкамі і іншымі мінеральнымі агрэгатамі. Самыя вялікія жэоды могуць дасягаць памераў больш 1 м. Маленькія жэоды называюць міндалінамі (мінімальная велічыня — меней 1 см).

Асабліва часта сустракаюцца жэоды, якія складаюцца з мінералаў групы кварца. Але звычайнымі з’яўляюцца і жэоды з іншых мінералаў.

Распаўсюджанасць

Thumb
Флюарыт і кальцыт на кварцавых сталактытах у жэодзе

Жэоды распаўсюджаны ў некаторых штатах ЗША (у асноўным у Індыяне, Аяве, Місуры, Заходнім Ілінойсе, Кентукі і Юце). Таксама яны распаўсюджаны ў Бразіліі, Намібіі і Мексіцы.[3] Яшчэ багата жэод прысутнічае на Мендып Хілз у графстве Сомерсет у Вялікабрытаніі, дзе яны вядомыя, як «бульбяныя камяні».[5]

Упадзіны і крышталічныя пячоры

У 2000 годзе каманда геолагаў знайшла пячору, якая напоўнена гіганцкімі крышталямі гіпсу ў закінутым срэбным рудніку паблізу ад Альмерыі ў Іспаніі. Поласць, памерамі 1,8 × 1,7 метра, і даўжынёй 8 метраў стала самай вялікай са знойдзеных у свеце крышталічных пячор.[6] Уваход у пячору заблакавалі, заваліўшы пяццю тонамі камянёў, і яго ахоўвае паліцыя (для прадухілення нападаў злодзеяў). Згодна з геалагічнымі мадэлямі пячора ўтварылася ў час месінскага піка салёнасці, 6 мільёнаў гадоў таму, калі Міжземнае мора выпарылася і пакінула тоўстыя пласты солевых асадкаў. Пячора ў цяперашні час недаступная для турыстаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.