Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магматы́чныя го́рныя паро́ды[1] — горныя пароды, якія ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі.
У залежнасці ад умоў зацвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды.
Сярод магматычных горных парод пераважаюць сілікаты. Па колькасці крэмнязёму (SiO2) яны падзяляюцца на кіслыя (>65 %, граніты, рыяліты, дацыты), сярэднія (55—65 %, гранітадыярыты, дыярыты, андэзіты), асноўныя (40—55 %, габра, базальты, піраксеніты) і ўльтраасноўныя (<40 %, дуніты, алівініты, перыдатыты).
Горныя пароды магматычнага паходжання складаюць асноўную частку аб’ёму зямной кары. Яны развіты ў складкавых абласцях, падмурку і чахле платформ, на шчытах, у сучасным акіяне.
З магматычнымі пародамі звязаны карысныя выкапні: медзь, волава, вальфрам, золата, плаціна, тытан, магній, нікель, хром, апатыты і інш. Магматычныя горныя пароды выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, перліт), як сыравіна для вылучэння каштоўных кампанентаў.
На тэрыторыі Беларусі прысутнічаюць усе тыпы і групы магматычных горных парод[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.