Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́мерсет, або Со́мерсетшыр (англ.: Somerset, /ˈsʌmɚsɨt/ або /ˈsʌmɚsɛt/; ⓘ, корнск.: Gwlas an Hav) — цырыманіяльнае і неметрапольнае графства Англіі, размешчанае ў паўднёва-заходняй частцы краіны. Займаючы тэрыторыю ў 4171 квадратны кіламетр, Сомерсет мяжуе з Брысталем і Глостэршырам на поўначы, Уілтшырам на ўсходзе, Дорсетам на паўднёвым усходзе і Дэванам на паўднёвым захадзе. На поўначы і захадзе тэрыторыя графства часткова абмежавана Брыстальскім залівам і вусцем ракі Северн. Сталіцай графства з'яўляецца горад Тонтан, размешчаны ў яго паўднёвай частцы. Насельніцтва Сомерсета — 910 тысяч жыхароў (паводле даных перапісу насельніцтва 2011 года).
Сомерсет англ.: Somerset | |||
---|---|---|---|
Афіцыйныя сімвалы | |||
| |||
Дэвіз: стар.-англ.: «Sumorsaete ealle» (Народ Сомерсета) | |||
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі | |||
Статус | Цырыманіяльнае неметрапольнае графства | ||
Краіна | Вялікабрытанія | ||
Рэгіён | Паўднёва-Заходняя Англія | ||
Уключае | 7 раёнаў | ||
Адм. цэнтр | Тонтан | ||
Найбуйнейшы горад | Бат | ||
Інш. гарады | Гластанберы, Брыджуотэр, Уэстан-сьюпер-Мэр, Уэлс, спіс месцаў у Сомерсеце | ||
Дата ўтварэння | гістарычнае | ||
Плошча, усяго | 4 170 км² (7-е месца) | ||
Плошча, адм. | 3 451 км² (12-е месца) | ||
Код ISO 3166-2 | GB-SOM | ||
Код ONS | 40 | ||
Код NUTS | UKK23 | ||
Дэмаграфія (2011) | |||
Насельніцтва, усяго | 908 554 (22-е месца) | ||
Шчыльнасць | 218/км² | ||
Насельніцтва, адм. | 529 972 (23-е месца) | ||
Палітыка | |||
Афіцыйны сайт | |||
Адміністрацыйны падзел | |||
| |||
Катэгорыя на Вікісховішчы: Somerset |
Тэрыторыя графства ўяўляе сабой галоўным чынам сельскую моцна пагорыстую мясцовасць. Існуюць доказы таго, што пачынаючы з эпохі палеаліту ў данай мясцовасці існавалі паселішчы людзей, якія захоўваліся і ў першым стагоддзі нашай эры падчас рымскага ўварвання, і ў наступнае ранняе Сярэднявечча падчас панавання англасаксаў. Сомерсет адыграў значную ролю падчас збору сіл супраць вікінгаў Альфрэдам Вялікім, а таксама ў пазнейшай рэвалюцыі і паўстанні Монмута.
Сельская гаспадарка з'яўляецца асновай эканомікі графства. Гадоўля авечак і буйной рагатай жывёлы, у тым ліку для воўны і сыра (перш за ўсё чэдэр), адначасова з'яўляецца як традыцыйным, так і сучасным заняткам для рэгіёна, гэтак жа як і больш незвычайная дзейнасць па вырошчванні вярбы для пляцення кошыкаў. Калісьці ў Сомерсеце было мноства яблыневых садоў, і графства дагэтуль славіцца сваім моцным сідрам. Узровень беспрацоўя ніжэйшы, чым у сярэднім па краіне. Найбуйнейшымі сектарамі занятасці з'яўляюцца рознічны гандаль, прамысловасць, турызм, ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне. Рост насельніцтва вышэйшы, чым у сярэднім па краіне.
Назва паходзіць ад старажытнаанглійскага слова Sumorsǣte, якое ў сваю чаргу з'яўляецца скарачэннем ад Sumortūnsǣte, якое азначае «людзі, якія жывуць у Сомертане або якія залежаць ад яго»[1]. Першае вядомае выкарыстанне назвы Somersæte адносіцца да 845 года, пасля захопу тэрыторыі саксамі[2]. Sumortūn, а таксама яго сучасны аналаг Somerton, можа азначаць «летняе паселішча», фермерскі дом, які выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд[3]. Паводле іншай версіі назва паходзіць ад Seo-mere-saetan, што азначае «пасяленцы на беразе мора-возера»[4]. Жыхары Сомерсета ўпершыню згадваюцца ў англасаксонскіх хроніках ад 845 года, у змененай форме слова: Sumursætum, аднак першыя згадкі графства, якія адносяцца да 1015 годзе, выкарыстоўваюць правільны варыянт. Архаічная назва графства — Somersetshire — упершыню згадваецца ў хроніках за 878 год.
Пячоры ўзгоркаў Мендып-Хілс былі заселены ў эпоху палеаліту[5] і на гэты момант з'яўляюцца археалагічнымі помнікамі. Косці з пячоры Гоф , напрыклад, адносяцца да перыяду 12 000 гадоў да н.э., а цэлы шкілет, вядомы як Чалавек з Чэдара датуецца 7150 годам да н.э. Таксама ў пячорах Сомерсета было знойдзена мноства малюнкаў таго часу.
Засяленне прыбярэжных тэрыторый графства, у прыватнасці старажытнага горада Гластанберы і мясцовасці каля 137-мятровага ўзгорка Брэнт-Кнол , таксама мае доўгую гісторыю, якая бярэ пачатак з першых паселішчаў паляўнічых эпохі мезаліту[6][7]. Частыя перамяшчэнні спрыялі будаўніцтву Світ-Трэка — адной з найстаражытных дарог у Паўночнай Еўропе, якая датуецца 3807-3806 г. да н.э.[8][9][10]
Дакладны ўзрост хенджа недалёка ад вёскі Стантан-Дру невядомы, але лічыцца, што збудаванне належыць да эпохі неаліту[11]. Таксама вядома мноства паселішчаў жалезныя вякі, некаторыя з якіх з'явіліся паўторна ў раннім сярэднявеччы.
У дарымскі час тэрыторыю Сомерсета насялялі брыцкія плямёны дуратрыгаў, якія карысталіся некаторай аўтаноміяй і ў рымскі час (племянной сталіцай дуратрыгаў лічыцца горад, што знаходзіўся на месцы цяперашняга Ільчэстэра). Эканамічнаму развіццю тэрыторыі і яе частковай раманізацыі ў тыя гады спрыялі здабыча солі, распрацоўка свінцовых руд і крыніцы, якія лічыліся свяшчэннымі і дзякуючы якім горад Бат, цэнтр тэрыторыі, стаў у тыя гады досыць буйным паселішчам.
У канцы IV стагоддзя рымская адміністрацыя ў Брытаніі саслабла, эканамічныя сувязі з мацерыком спыніліся і ў Сомерсеце і на прылеглым да яго паўвостраве Корнуал аднавілася племянное кіраванне — гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад каралеўства Думнонія, пра якое вядома вельмі мала. Сомерсет быў перыферыяй каралеўства і ў канцы VI стагоддзя (традыцыйная дата — 577 год) быў захоплены Уэсэксам. У далейшым тэрыторыя, дзякуючы сваім рэсурсам, была аб'ектам барацьбы паміж Уэсэксам і Мерсіяй, пакуль да пачатку X стагоддзя не ператварылася ў апору супраціўлення англасаксаў скандынавам. У 973 у Баце быў каранаваны кароль Англіі Эдгар.
Пасля нарманскага заваявання ў Сомерсеце была пабудавана вялікая колькасць умацаваных замкаў, якія служылі ў якасці рэзідэнцый мясцовым баронам. Дзякуючы мяккаму клімату і доўгай гісторыі аграрнага асваення, Сомерсет з'яўляўся важным сельскагаспадарчым рэгіёнам у Англіі. Пра яго адноснае багацце сведчыць вялікая колькасць цэркваў і манастыроў.
Пасля эпідэміі чумы ў XIV стагоддзі (гл. Чорная смерць) насельніцтва графства скарацілася прыкладна ўдвая, а земляробства з-за недахопу рабочых рук было заменена на авечкагадоўлю і ў XV—XVI стагоддзя Сомерсет стаў цэнтрам вытворчасці воўны. У гэты ж час пачалася здабыча вуглю.
У XVII стагоддзі тэрыторыя графства была спустошана падчас Англійскай рэвалюцыі і паўстанняў супраць Якава II, многія ўдзельнікі якіх былі пакараны смерцю ці сасланы. У той жа час Бат і наваколлі становяцца папулярным месцам правядзення адпачынку арыстакратыі. Падчас Прамысловай рэвалюцыі ў Англіі эканамічнае значэнне Сомерсета паступова памяншаецца і ўжо да канца XIX стагоддзя ён ператварыўся ў сельскую глыбінку.
Цяпер важную ролю ў эканоміцы графства адыгрывае турызм.
Большую частку тэрыторыі Сомерсета можна падзяліць на некалькі тыпаў, вызначаных геалогіяй мясцовасці. Гэта карставыя вапнякі на поўначы, гліністыя даліны і забалочаныя ўчасткі ў цэнтры, ааліты на ўсходзе і поўдні рэгіёна, а таксама пясчанік дэвонскага перыяду на захадзе[12].
На паўночны ўсход ад маланаселеных прыбярэжных раўнін і балот размяшчаецца Мендып-Хілс — шэраг умерана высокіх вапняковых узгоркаў. Цэнтральная і заходняя часткі Мендып-Хілс уваходзяць у спецыяльны спіс значных прыродных аб'ектаў з 1972 года і займаюць 198 кв.км. Галоўным чынам гэтыя ўзгоркі з'яўляюцца пашамі, толькі невялікая колькасць выкарыстоўваецца ў якасці ворных земляў[13].
На паўднёвым захадзе размяшчаюцца ўзгоркі Квантак-Хілс , якія атрымалі ў 1956 годзе першымі ў Англіі статус выключна прыгожага прыроднага аб'екта . Сярод узгоркаў можна выявіць верасовыя пустэчы, дубовыя лясы, старажытныя паркі з іглічнымі дрэвамі. Увесь аб'ект займае плошчу ў 99 квадратных кіламетраў[14].
На тэрыторыі Сомерсета знаходзіцца вялікая сетка пячор, уключаючы напрыклад Вукі-Хол і знакамітую пячору Гофа — помнік археалогіі каменнага веку; працякае мноства падземных рэк; адзначана вялікая колькасць разнастайных цяснін, такіх як Эбар і Чэдэр[15]. Апроч падземных рэк, у Сомерсеце значная колькасць звычайных рэк, сярод якіх Акс, Бру , Кэры , Парэт , Шэпі , Тон , Еа . Менавіта значная колькасць рэк з'яўляецца галоўнай прычынай забалочанасці заходняга Сомерсета[16]. На поўначы графства рака Ч'ю упадае ў буйнейшую раку Эйван. Рака Парэт цягнецца амаль да горада Лэнгпарт , на яе берагах захаваліся сляды двух прычалаў часоў рымскага ўварвання[17].
Паўночная мяжа Сомерсета складаецца з 64 кіламетраў берагавой лініі Брыстальскага заліва і вусця ракі Северн. Па вышыні прыліваў Брыстальскі заліў займае другое месца ў свеце. Вышыня прыліваў увесну ў асобных месцах дасягае 12 метраў[18]. У графстве распрацаваны праект па будаўніцтве плаціны для выкарыстання гэтай энергіі[19]. Асноўныя прыбярэжныя гарады з захаду на паўночны ўсход: Уэстан-сьюпер-Мэр, Майнхед , Уотчэт , Барнем-он-Сі , Клеведан , Портысхед. Прыбярэжная зона паміж Майнхедам і самым усходнім пунктам у Брын-Даўн з'яўляецца нацыянальным прыродным запаведнікам Англіі[20].
Таксама як і ў астатняй паўднёва-заходняй Англіі клімат Сомерсета мякчэйшы і больш вільготны, чым на тэрыторыі астатняй часткі Англіі[21]. Сярэднегадавая тэмпература графства — 10 °C. Ліпень і жнівень з'яўляюцца самымі цёплымі месяцамі ў годзе з сярэднясутачнымі максімумамі каля 21 °C. Узімку сярэдняя мінімальная тэмпература каля 1°[21]. Сярэднегадавая колькасць сонечных гадзін — 1600, што трохі менш, чым у сярэднім па рэгіёне. Сярэдняя колькасць ападкаў складае каля 700 мм. Звычайна ў год бывае 8-15 дзён снегапада. З лістапада па сакавік хуткасць ветру максімальная, а з чэрвеня па жнівень мінімальная. Пераважным ветрам з'яўляецца паўднёва-заходні.
Клімат | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 8,1 | 8,3 | 10,6 | 12,9 | 16,5 | 19,3 | 21,7 | 21,5 | 18,6 | 14,8 | 11,1 | 9,0 | 14,4 |
Абсалютны мінімум, °C | 1,4 | 1,3 | 2,7 | 3,7 | 6,8 | 9,7 | 11,9 | 11,7 | 9,6 | 6,9 | 3,6 | 2,4 | 6,0 |
Норма ападкаў, мм | 72,0 | 55,6 | 56,5 | 47,3 | 48,9 | 57,2 | 48,9 | 56,6 | 64,5 | 67,9 | 65,8 | 83,3 | 724,5 |
Крыніца: [22] |
Рэжысёр Эдгар Райт зняў фільм «A Fistful of Fingers», у якім дзеянне адбываецца ў горадзе Уэлсе, графства Сомерсет, а тэглайн гучыць наступным чынам: «Найвялікшы вестэрн з калі-небудзь зробленых у… Сомерсеце». Таксама ў Сомерсеце адбываецца дзеянне іншага фільма рэжысёра «Dead Right».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.