From Wikipedia, the free encyclopedia
Плацін (205, Лікопаль, Егіпет, Рымская імперыя— 270, двор каля Мінтурнаў): старажытнагрэчаскі філосаф-платонік.
Плацін | |
---|---|
Дата нараджэння | 205[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 270[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія |
Вядомыя вучні | Porphyry[d] і Cassius Longinus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выкладаў філасофію ў Рыме (з 244). Найбольшую вядомасць атрымаў як заснавальнік школы неаплатанізму і аўтар шматлікіх тэкстаў. Яго галоўны твор, «Энеады» («дзявяткі»), быў выдадзены вучнем Парфірыем пасля смерці Плаціна. Адзначаецца, што Плацін быў чалавекам сціплым і часта казаў: «Новага нічога няма, усё ўжо сказана Платонам»[4].
Выхоўваўся ў Александрыі. Удзельнічаў у паходзе Гардзіяна III у Месапатамію. Меў шмат прыхільнікаў у колах арыстакратыі, а яго патронамі былі імператар Галіен і яго жонка Саланіна.
Плацін ніколі не пазіраваў мастакам[5]. Верагоднай выявай ёсць партрэт не-рымляніна аскетычнага віду, вядомы са шматлікіх копій. Гэты партрэт, як і іншы партрэт (аўтарства Картэрыя), мог быць зроблены пасля смерці Плаціна, з вусных апісанняў. Выява на рэльефе саркафагу, відаць, атаясамлецца з ім памылкова[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.