Атмасферныя ападкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атмасферныя ападкі — вада ў вадкім або цвёрдым стане, выпадае з аблокаў або асядае з паветра на зямную паверхню. Ападкі з аблокаў: дождж, град, снег.

Адрозніваюць:
- абкладныя ападкі, звязаныя пераважна з цёплымі франтамі;
- ліўневыя ападкі, звязаныя з халоднымі франтамі.
Ападкі з паветра: раса, шэрань, галалёд.
Ападкі вымяраюцца таўшчынёй пласта вады, якая выпала, у міліметрах. У сярэднім на зямным шары выпадае каля 1000 мм ападкаў у год, а ў пустынях і ў высокіх шыротах — менш за 250 мм у год.
Ападкі — адно з звёнаў вадазварота на Зямлі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.