Джордж Говард Дарвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарвін.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дарвін.
Джордж Говард Дарвін (англ.: Sir George Howard Darwin; Даун, каля Лондана - 7 снежня 1912, Кембрыдж) — англійскі астраном і матэматык, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1879), член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1907). Сын Ч. Дарвіна. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт , з 1883 прафесар там жа. Распрацаваў метады перадвылічэння марскіх прыліваў, заснаваныя на ўжыванні гарманічнага аналізу, і даследаваў уплыў прыліваў і прыліўнога трэння як касмаганічнага фактару, што адбіваецца ў працэсах эвалюцыі нябесных цел. Прапанаваў гіпотэзу ўтварэння падвойных зорак і ўжыў яе разам са сваёй тэорыяй прыліўнога трэння да сістэмы Зямля-Месяц.
Хуткія факты Джордж Говард Дарвін, Дата нараджэння ...
Закрыць