From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Хопвуд Джынс (англ.: James Hopwood Jeans, 11 верасня 1877, Лондан, Вялікабрытанія — 16 верасня 1946, Доркінг, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік-тэарэтык, астраном, матэматык.
Джэймс Хопвуд Джынс | |
---|---|
James Hopwood Jeans | |
Дата нараджэння | 11 верасня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1946[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, астраномія і матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d][6] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (май 1906) Каралеўскі медаль[d] (1919) медаль Франкліна[d] (1931) Бэйкераўская лекцыя[d] (1917) прэмія Адамса[d] (1917) Guthrie Lecture[d] (1923) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1900 скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, затым выкладаў там. У 1904 годзе пачаў працу ў Прынстанскім ўніверсітэце у ЗША як прафесар прыкладной матэматыкі, але ў 1910 годзе вярнуўся ў Кембрыдж.
У 1923—1944 гадах — супрацоўнік абсерваторыі Маунт-Вілсан ў ЗША, у 1935—1946 гадах — прафесар астраноміі Каралеўскай асацыяцыі ў Лондане.
Зрабіў важны ўклад у некалькіх абласцях фізікі, уключаючы квантавую тэорыю, тэорыю цеплавога выпраменьвання і эвалюцыі зорак. Джэймс Джынс лічыцца адным з заснавальнікаў касмалогіі ў Вялікабрытаніі разам з Артурам Эдзінгтанам.
У 1905 году ўсталяваў закон размеркавання энергіі ў даўгахвалевай частцы спектру выпраменьвання абсалютна чорнага цела (закон выпраменьвання Рэлея — Джынса), які звязвае шчыльнасць энергіі выпраменьвання абсалютна чорнага цела з тэмпературай крыніцы эмісіі.
Джынс быў двойчы жанаты: у 1907 — на амерыканскай паэтцы Шарлоце Мітчэл і ў 1935 — на аўстралійскай арганістцы і выканаўцы на клавесіне Сюзане Нок, больш вядомай як Сюзі Джынс.
Памёр 16 верасня 1946 г ў Доркінге (графства Сурэй).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.