Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прынстанскі ўніверсітэт (англ.: Princeton University) — прыватны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых і самых вядомых універсітэтаў у ЗША. Уваходзіць у Лігу плюшчу і з'яўляецца адной з самых прэстыжных ВНУ краіны. Знаходзіцца ў горадзе Прынстан, штат Нью-Джэрсі.
Прынстанскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | Princeton University |
Дэвіз |
лац.: Dei sub numine viget бел.: Пад Божай уладай квітнее |
Заснаваны ў | 1746 |
Тып | універсітэт Лігі плюшчу |
Прэзідэнт | Шырлі Тылгман |
Месца размяшчэння |
40°20′33″ пн. ш. 74°39′21″ з. д.HGЯO |
Кампус | прыгарадны, 200 га |
Студэнтаў | 7 592[1] |
Бакалаўраў | 5 113[1] |
Магістраў і дактароў | 2 479[1] |
Выкладчыкаў | 1 172[1] |
Колеры | Аранжавы і чорны |
Талісман | Тыгр |
Афіцыйны сайт | www.princeton.edu |
Заснаваны ў 1746 годзе як Каледж Нью-Джэрсі (анг. College of New Jersey). Стаў чацвёртым каледжам брытанскіх паўночнаамерыканскіх калоній. Першыя заняткі праходзілі ў доме заснавальніка ўніверсітэта святара Джонатана Дзікінсана ў горадзе Нью-Брансуік. Пераехаў у горад Прынстан у 1756 годзе.
Прынстан згуляў прыкметную ролю ў падзеях Амерыканскай рэвалюцыі: подпіс яго рэктара Джона Уізерспуна стаіць пад Дэкларацыяй незалежнасці; шостая частка ўдзельнікаў Канстытуцыйнага канвента былі выпускнікамі Прынстана. У 1877 годзе была заснавана магістратура. Выпускны клас 1879 (часткай якога быў будучы прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан) падарыў універсітэту скульптуры двух ільвоў, якія стаялі ля ўваходу ў Насау-Хол да 1911 года, калі былі замененыя на бронзавыя скульптуры тыграў. У 1896 годзе Прынстан атрымаў статус універсітэта, а ў 1902 годзе яго рэктарам стаў Вудра Вільсан, які паспрыяў таму, што ўніверсітэт мае сёння такі аўтарытэт.
У 1969 годзе Прынстанскі ўніверсітэт упершыню адкрыў дзверы студэнтам-жанчынам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.