Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Злучанае Каралеўства.
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі было створана 1 студзеня 1801 зліццём Каралеўства Вялікабрытанія (якое было само па сабе зліццём Шатландыі і Англіі ў 1707) з Каралеўствам Ірландыя. Дзяржава спыніла існаванне пасля атрымання Ірландыяй незалежнасці 6 снежня 1922, калі англа-ірландскі дагавор стварыў Ірландскую Свабодную дзяржаву. Толькі ў 1927 у адпаведнасці з Актам аб каралеўскім і парламенцкім тытулах дзяржава пераназвана ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У XIX стагоддзі, дзякуючы каланіяльным заваяванням, стала адной з найбуйнейшых, найбольш уплывовых і эканамічна развітых дзяржаў свету і набыла неафіцыйную назву Брытанскай імперыі.
Хуткія факты Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава | |||||
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі | |||||
---|---|---|---|---|---|
United Kingdom of Great Britain and Ireland | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Dieu et mon droit (фр.: Бог і маё права)» |
|||||
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Лондан | ||||
Мова(ы) | англійская | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | фунт стэрлінгаў | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць