Гімн Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
God Save the King або God Save the Queen (бел.: Божа, беражы Караля/Каралеву) — патрыятычная песня, нацыянальны гімн Вялікабрытаніі, выкарыстоўваная для важных дзяржаўных падзей у Вялікабрытаніі. Таксама каралеўскі гімн Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі і іншых краін Каралеўстваў Садружнасці. Гімн Брытанскай каралеўскай сям’і. Каралеўскі (не нацыянальны) гімн Нарвегіі (выконваецца ў перакладзе на нарвежскую).
Гімн Вялікабрытаніі | |
---|---|
Божа, беражы Караля/Каралеву! | |
| |
Аўтар слоў | Henry Carey[d] |
Кампазітар |
|
Краіна |
Вялікабрытанія; Канада; Аўстралія |
Хоць найболей вядомая фемінізаваная версія гэтага гімна, аднак, у перыяды кіравання ў Вялікабрытаніі караля, слова «Каралева» замяняецца на «Кароль».
Не існуе адзінай афіцыйнай версіі гімну, ён ні разу не пацвярджаўся афіцыйна каралеўскай пракламацыяй або актам брытанскага Парламента, гэта значыць фармальна існуе толькі традыцыя (гімн «дэ-факта»).
Часцей за ўсё выконваюцца першыя дзве строфы, радзей тры. Існуюць варыянты з вялікай колькасцю радкоў.