Джон Мейнард Кейнс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Мэ́йнард Кейнс (англ.: John Maynard Keynes), барон (5 чэрвеня 1883, Кембрыдж, Вялікабрытанія — 21 красавіка 1946, Сасэкс, Вялікабрытанія) — англійскі эканаміст, журналіст, інвестар, заснавальнік кейнсіянскага напрамку ў эканамічнай тэорыі. Ягоная найбольш вядомая праца: «Агульная тэорыя занятасці, адсотку і грошай» (англ.: The General Theory of Employment, Interest and Money), якая прапануе дзяржаўную палітыку ў галіне эканомікі, накіраваную на падтрымку поўнай занятасці і павелічэнне дзяржаўных выдаткаў як сродак ад эканамічнага заняпаду.
Джон Мейнард Кейнс | |
---|---|
англ.: John Maynard Keynes | |
Род дзейнасці | эканаміст, матэматык, палітык, філосаф, прафесар, дыпламат, пісьменнік-дакументаліст, бізнесмен, аўтар |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1946 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Neville Keynes[d][2][3] |
Маці | Florence Ada Keynes[d][2][3] |
Жонка | Lydia Lopokova[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Уплыў Кейнса зменшыўся ў 1970 годзе, збольшага ў выніку праблем, якія пачалі ўзнікаць у паўночнаамерыканскай эканоміцы з пачатку дзесяцігоддзя, і часткова з-за крытыкі ад Мілтана Фрыдмана і іншых эканамістаў, якія былі настроены песымістычна адносна здольнасці ўрада рэгуляваць бізнес-цыклы з фіскальнай палітыкай[5]. Аднак надыход глабальнага фінансавага крызісу ў 2007 годзе прывёў да адраджэння кейнсіянскай думкі. Кейнсіянская эканоміка забяспечыла тэарэтычную аснову для эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца і праводзілася ў сувязі з крызісам прэзідэнтамі Джорджам Бушам і Баракам Абамам у ЗША, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Горданам Браўнам у Вялікабрытаніі, і іншымі кіраўнікамі ўрадаў[6].