From Wikipedia, the free encyclopedia
Брытанская акадэмія — нацыянальная акадэмія Вялікабрытаніі для грамадскіх і гуманітарных навук.
Брытанская акадэмія | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | навуковае таварыства[d] і дзяржаўная акадэмія навук[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1902[1] |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчыная арганізацыя | Лонданскае каралеўскае таварыства |
Член у | |
thebritishacademy.ac.uk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія аб’ядноўвае больш за 800 навукоўцаў. З’яўляецца самакіравальнай і незалежнай арганізацыяй. Размяшчаецца ў Лондане.
У 1901 па ініцыятыве Лонданскага каралеўскага таварыства, для прадстаўлення інтарэсаў брытанскай гуманітарнай навукі, была створана акадэмія. Гэта дазволіла ёй удзельнічаць у Міжнароднай асацыяцыі акадэмій (МАА), заснаванай у 1899 годзе.
Брытанская акадэмія была зацверджана ў 1902 годзе каралеўскай хартыяй.
Першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі (1902—1907) стаў Дональд Макей, 11 лорд Рэй. Першым сакратаром акадэміі на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў быў адзін з ініцыятараў яе стварэння Ізраэль Голанц.
Поўная афіцыйная назва: The British Academy for the Promotion of Historical, Philosophical and Philological Studies (Брытанская акадэмія па садзейнічанні гістарычным, філасофскім і філалагічным даследаванням).
У складзе Акадэміі 18 аддзяленняў або секцый.
Члены Акадэміі падзяляюцца на Ordinary Fellows (звычайных членаў), Senior Fellows (старэйшых сяброў — навукоўцаў, якім больш за 70 гадоў), Corresponding Fellows (членаў-карэспандэнтаў) і Honorary Fellows (ганаровых членаў, колькасць якіх не перавышае 20 чалавек). Штогод у Акадэмію абіраецца да 35 новых звычайных членаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.