Журналіст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненне для СМІ шляхам збору, асэнсавання і выкладання для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеаператар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.
Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадcкімі інстытутамі і грамадствам, ажыццяўляе сувязь паміж імі праз які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).