Дака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дакаmap

Да́ка (бенг.: ঢাকা) — сталіца і найбуйнейшы горад Бангладэш. Размешчаны ў дэльце Ганга, на левым беразе Бурыганга. Дака была сталіцай Бенгаліі ў 16081717 гадах, сталіца Бангладэш з 1971 года. Насельніцтва горада — 11 872 119 жыхароў (2011) [1].

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Дака
(бенг.: ঢাকা)
Thumb
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1608
Плошча
81,585 км²
Вышыня цэнтра
60 м
Насельніцтва
11 872 119 чалавек (2011)
Шчыльнасць
45000 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+880
Паштовыя індэксы
1000, 1100, 12хх, 13хх
Афіцыйны сайт
dhakacity.org (англ.)
Дака на карце Бангладэш
Thumb
Дака
Закрыць

Заснаваны ў VII стагоддзі. Назва горада паходзіць па адной версіі, ад імя індуісцкай багіні ўрадлівасці Дургі, па іншай, ад назвы трапічнага дрэва, якое дае каштоўную смалу.

Дака размешчана на беразе ракі Бурхі-Ганга, каля зліцця рэк Падмы і Мегхны. З'яўляецца рачным портам у дэльце Ганга і Брахмапутры, а таксама цэнтрам воднага турызму.

Гісторыя

Thumb
Форт Лалбах, пабудаваны сынам Аўрангзеба

Узнікненне паселішча на тэрыторыі, якую цяпер займае Дака, адносіцца да VII стагоддзя. Тэрыторыя горада знаходзілася пад уладай будыйскага царства Камарупа і імперыі Пала, перш чым перайшла пад кантроль індуісцкай дынастыі Сена ў IX стагоддзі[2]. Назва горада, магчыма, з'явілася ў выніку заснавання храма багіні Дхакешвары царом Балал Сенай у XII стагоддзі[3]. Дака і яе наваколлі ў гэты перыяд вызначаліся як Бенгала. Сам горад складаўся з некалькіх рынкаў, такіх як кірмаш Лакшмі, кірмаш Шанкхары, Кумартулі і інш. Пасля дынастыі Сена ў Дацы паслядоўна кіравалі цюркскія і пуштунскія губернатары Дэлійскага султаната, перш чым яна ўвайшла ў Імперыю Вялікіх Маголаў у 1608 годзе[4]. Развіццё паселішча, у тым ліку за кошт павелічэння жыллёвага будаўніцтва, прывяло да значнага росту насельніцтва, у выніку чаго горад быў абвешчаны сталіцай (раджмахал) Бенгаліі ў перыяд кіравання Вялікіх Маголаў у 1608 годзе[5][6]. Магольскі субадар Іслам-хан быў першым кіраўніком горада[7]. Хан даў імя гораду «Джахангір Нагар» (জাহাঙ্গীর নগর;Горад Джахангіра) у гонар імператара Вялікіх Маголаў Джахангіра, аднак гэта імя было прыбрана з назвы неўзабаве пасля смерці Джахангіра. Асноўнае павелічэнне горада мела месца падчас кіравання Шайста-хана[6][8]. Горад меў плошчу 19 на 13 кіламетраў (12 на 8 міль), з насельніцтвам каля аднаго мільёна чалавек[9].

Thumb
Палац бенгальскіх навабаў

Брытанская Ост-Індская кампанія ў 1765 годзе атрымала права збіраць падаткі (права дзівані), а ў 1793 годзе ўзяла на сябе кіраванне горадам, калі бенгальскія навабы былі вымушаны адмовіцца ад сваёй улады над Бенгаліяй, Біхарам і Арысай. Такім чынам, горад перайшоў пад поўны брытанскі кантроль. Насельніцтва горада рэзка скарацілася ў гэты перыяд[10], у той час як размешчаная побач Калькута развівалася. Неўзабаве Дака таксама стала развівацца. Сучасная сістэма водазабеспячэння была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1874 годзе, а электразабеспячэнне з'явілася ў 1878 годзе[11][12]. Побач з горадам з'явіўся кантонмент Дака, які служыў ваеннай базай для брытанскіх і бенгальскіх салдатаў[13].

У 1905 годзе ў выніку няўдалага першага падзелу Бенгаліі Дака была абвешчана сталіцай зноў створанай дзяржавы Усходняя Бенгалія, але ўжо ў 1911 годзе Бенгалія зноў аб'ядналася[6]. У 1947 годзе пасля падзелу Брытанскай Індыі Дкка стала сталіцай Усходняга Пакістана. Пасля гэтага паміж абшчынамі горада сталі адбывацца сутыкненні. Большая частка індускага насельніцтва горада адправілася ў Індыю, у той час як у Даку прыехала мноства мусульман. У горадзе, які з'яўляўся цэнтрам рэгіянальнай палітыкі пачасціліся забастоўкі і акты гвалту[6]. Прызнанне урду адзінай афіцыйнай мовай Пакістана прывяло да маштабных акцый пратэсту. У выніку прыгнечання дэманстрацыі ў падтрымку бенгальскай мовы паліцыяй было застрэлена некалькі студэнтаў[14]. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў, Дака заставалася цэнтрам палітычнай дзейнасці, узмацняліся патрабаванні аўтаноміі для бенгальскага насельніцтва[15].

У 1970 годзе разбуральны цыклон Бхола паразіў большую частку рэгіёна, у выніку чаго загінулі каля паўмільёна чалавек[16]. Больш паловы горада было затоплена[17]. З-за недастатковых высілкаў улад, накіраваных на праўхіленне наступстваў цыклона, а таксама праз этнічную дыскрымінацыю грамадская незадаволенасць стала ўзрастаць. 7 сакавіка 1971 года бенгладэшскі палітык Муджыбур Рахман арганізаваў нацыяналістычны мітынг на іпадроме Рамна[6][14]. У выніку 26 сакавіка была абвешчана незалежнасць Бангладэш[14]. У адказ на гэта пакістанская армія пачала ваенную аперацыю па ўсталяванні кантролю над Усходнім Пакістанам, у выніку чаго было забіта мноства мірных бангладэшцаў[18]. У канфлікт умяшалася Індыя і 16 снежня ў выніку пасля яе перамогі ў вайне Бангладэш здабыў незалежнасць[19]. У Дацы, якая стала сталіцай краіны, пачаўся значны рост насельніцтва, туды пераязджалі шматлікія рабочыя з сельскай мясцовасці[20]. Рост гандлю і прамысловасці, а таксама насельніцтва горада стварыла дадатковыя праблемы для інфраструктуры і сферы паслуг[21]. За пашырэннем межаў горада рушыў услед будаўнічы бум.

Клімат

Дака з'яўляецца горадам з гарачым, душным і вільготным трапічным кліматам. Па класіфікацыі Дака мае трапічны вільготны і сухі клімат. Праз горад праходзяць мусоны. Сярэднгегадавая тэмпература 28 °С і вагаецца ад 20 °C у студзені і да 32 °C у маі[22]. Амаль 80 % сярэднегадовай колькасці ападкаў ад 1854 мм выпадаюць у перыяд з мая па верасень[22]. Павелічэнне забруджвання паветра і вады, якія вынікаюць з аўтамабільных коркаў і прамысловых выкідаў - гэта сур'ёзная праблема, якае ўплывае на грамадскае здароўе і якасць жыцця ў горадзе[23]. Водныя аб'екты і балоты вакол Дакі могуць быць знішчаны, паколькі на іх месцы будуюць шматпавярховыя дамы і іншыя аб'екты нерухомасці. Звязаная з забруджваннем навакольнага асяроддзя, эрозія натуральных месцаў рассялення пагражае знішчыць большую частку рэгіянальнай біяфаўны[23].

Больш інфармацыі Клімат Дакі, Паказчык ...
Клімат Дакі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 29 33 38 38 38 39 37 37 35 34 32 30 39
Сярэдні максімум, °C 24 26 30 31 31 31 30 31 30 30 28 25 29
Сярэдняя тэмпература, °C 19 22 26 28 28 28 28 29 28 27 24 20 26
Сярэдні мінімум, °C 14 17 22 25 26 27 27 27 26 25 20 16 22
Абсалютны мінімум, °C 9 9 14 18 21 22 24 23 21 18 12 10 9
Норма ападкаў, мм 0 20 50 110 260 350 390 310 250 160 30 0 1 970
Крыніца: Weatherbase
Закрыць

Насельніцтва

Thumb
Мячэць Зоркі

Насельніцтва горада ў яго адміністрацыйных межах складае каля 7 млн чалавек, насельніцтва разрослай агламерацыі — каля 12,8 млн чалавек (на 2008 год). Штогадовы рост насельніцтва — каля 4,2 % (адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод гарадоў Азіі), тлумачыцца велізарным прытокам мігрантаў з сельскіх раёнаў краіны. Паводле даных часопіса Far Eastern Economic Review, да 2025 годзе насельніцтва горада можа дасягнуць 25 млн чалавек.

Узровень пісьменнасці насельніцтва — 68,3 %. Каля 90 % вызнаюць іслам, другі па распаўсюджанасці — індуізм (9 %). 1 % прыпадае на хрысціян і будыстаў, доля якіх прыкладна роўная. Абсалютная большасць насельніцтва гаворыць на бенгальскай мове, з прычыны мігрантаў з усіх канцоў Бангладэш, бенгальская мова тут з вялікімі рэгіянальнымі варыяцыямі, уключаючы сіялхецкі і чытагонгскі дыялекты. У сферы бізнесу распаўсюджана англійская мова, маецца досыць вялікая дыяспара, якая размаўляе на урду (па афіцыйных дадзеных каля 40 тыс. чалавек, насамрэч, хутчэй за ўсё больш).

Эканоміка

У горадзе размешчана большая частка прамысловасці краіны, прадстаўленая вытворчасцю джутавага валакна, баваўнянай, металаапрацоўчай, харчовы і іншымі галінамі. Маецца вытворчасць мусліну. Рэгіён, у якім размешчана Дака, спецыялізуецца на гадоўлі джуту і рысу.

Па даных на 2009 год ВУП Дакі склаў 85 млрд долараў ЗША, штогадовы рост ВУП складае 6,2 %. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва складае 1350 долараў у год. Тым не менш, каля 34 % гаспадарак пражываюць за мяжой беднаты, значная частка выжывае на 5 долараў на дзень. Узровень беспрацоўя застаецца высокім — каля 19 %.

Транспарт

Thumb
Рыкшы ў Дацы

Важнай часткай грамадскага транспарта Дакі з'яўляюцца веларыкшы і матарыкшы, штодня на працу выходзіць каля 400 тыс. рыкшаў. Тым не менш, толькі каля 85 тыс. рыкшаў маюць ліцэнзію на гэты від дзейнасці. Веларыкшы забаронены ў многіх частках горада, бо служаць прычынай моцных дарожных затораў. Аўтобусны парк абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй Bangladesh Road Transport Corporation (BRTC), а таксама прыватнымі аператарамі.

Дака — важны транспартны вузел, які злучае многія часткі краіны і суседнія рэгіёны Індыі. Порт Дакі — адзін з найбуйнейшых рачных портаў у свеце, злучае горад з унутранымі абласцямі краіны ўздоўж ракі Бурыганга і іншых рукавоў дэльты Ганга.

Аэрапорт Дакі (Shahjalal International Airport) — самы буйны і самы загружаны ў краіне, размешчаны ў 15 км ад цэнтра горада. На гэты аэрапорт прыпадае да 52 % усіх міжнародных і ўнутраных рэйсаў Бангладэш.

Адукацыя

У Дацы размешчана 52 універсітэта, найстарэйшы з іх — Dhaka College, які таксама з'яўляецца адной з найстарэйшых навучальных устаноў Брытанскай Індыі, быў заснаваны ў 1840 годзе. Тут размешчаны найбуйнейшы ўніверсітэт Бангладэш — Універсітэт Дакі, дзе навучаюцца больш 30 тыс. студэнтаў. Іншыя важныя выбітныя навучальныя ўстановы Дакі ўключаюць: Jahangirnagar University, Bangladesh University of Engineering and Technology (BUET), The Dhaka Medical College, Sir Salimullah Medical College і інш.

Медыя

У Дацы выдаюцца найбуйнейшыя і найстарэйшыя газеты краіны, сярод іх: Daily Ittefaq, Daily Azad, Manabzamin, Daily Janakantha, Daily Prothom Alo, Amar Deshі інш. Асноўныя англамоўныя газеты ўключаюць The Daily Star, The Independent, New Age і The Financial Express.

У Дацы размешчана штаб-кватэра бангладэшскага дзяржаўнага тэлебачання BTV. Прыватныя каналы, якія базуюцца ў горадзе, ўключаюць Bangla Vision, RTV, ATN Bangla, Channel I, NTV, Ekushey Television, Banglavision. Дзяржаўная радыёстанцыя Bangladesh Betar і такія прыватныя радыёстанцыі як Radio Foorti, Radio Today, Radio Amar і іншыя таксама маюць свае штаб-кватэры ў Дацы.

Спорт

Thumb
Матч па крыкеце паміж камандамі Бангладэш і Індыі

Крыкет і футбол — самыя папулярныя віды спорту [24] . У моладзевых камандах гуляюць выхаванцы школ, каледжаў і прыватныя асобы. Mohammedan Sporting Club і Abahani Krira Chakra з'яўляюцца двума з самых вядомых футбольных каманд, якія падтрымліваюць жорсткую канкурэнтную барацьбу [25].

Дака праводзіла першы афіцыйны турнір па крыкеце, падчас якога Пакістан ў 1954 годзе гуляў супраць Індыі [26]. Нацыянальны стадыён Bangabandhu National Stadium раней быў галоўным стадыёнам Індыі для ўнутраных і міжнародных спаборніцтваў па крыкеце, але цяпер на ім праводзяцца выключна футбольныя матчы [27] . У 2011 ў Індыі, Шры—Ланцы і Бангладэш быў праведзены X Чэмпіянат свету па крыкеце (14 краін-удзельніц, золата дасталася камандзе Індыі), шэсць матчаў якога было згуляна ў Дацы і два — у Чытагонгу (другім па велічыні (4 мільёны жыхароў) горадзе Бангладэш) [28]. У Дацы знаходзіцца бангладэшскі Спартыўны савет, які адказвае за садзейнічанне ў правядзенні спартыўных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Дака таксама мае стадыёны, якія ў асноўным выкарыстоўваецца для ўнутраных спаборніцтваў — такія, як Sher — e — Bangla Mirpur Stadium (у Mirpur) і Dhanmondi Cricket Stadium а таксама Outer Stadium Ground [29] . Універсітэт Дакі праводзіць мноства турніраў паміж ВНУ горада [30].

Славутасці

  • Байтул Мукарам
  • Мячэць Бінат Бібі
  • Армянская Васкрасенская царква
  • У горадзе размешчаны Нацыянальны музей Бангладэш, у якім знаходзіцца калекцыя прадметаў мастацтва і археалогіі.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.