Бангкок
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бангко́к (тайск.: กรุงเทพฯ, กรุงเทพมหานคร ці Крунг Тхэп, Крунг Тхэп Маханагхон) — сталіца і самы вялікі горад Тайланда, размешчаны на ўсходнім беразе ракі Менам-Чао-Прая, недалёка ад яе ўпадзення ў Сіямскі заліў. Займае плошчу ў 1531 км². Бангкок з’яўляецца горадам, які расце і эканамічна развіваецца найхутчэй з усіх іншых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Азіі. Пасля сканчэння Другой Сусветнай вайны колькасць яго жыхароў узрасла ў дзесяць разоў. Цяпер у горадзе жыве каля 10 млн жыхароў. Мясцовым жыхарам падабаецца думаць пра свой горад як пра новы рэгіянальны цэнтр, які здольным супернічаць з такімі гарадамі як Сінгапур і Ганконг.
Горад
Бангкок
กรุงเทพมหานคร อมรรัตนโกสินทร์ มหินทรายุธยามหาดิลก ภพนพรัตน์ ราชธานีบุรีรมย์ อุดมราชนิเวศน์ มหาสถาน อมรพิมาน อวตารสถิต สักกะทัตติยะ วิษณุกรรมประสิทธ (скар. กรุงเทพมหานคร)
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, Бангкок ёсць горад з самай вялікай сярэднегадавой тэмпературай. Але ён таксама і адно з самых папулярных турыстычных месцаў.
Поўная назва Банкока на тайскай мове гучыць: กรุงเทพมหานคร อมรรัตนโกสินทร์ มหินทรายุธยามหาดิลก ภพนพรัตน์ ราชธานีบุรีรมย์ อุดมราชนิเวศน์ มหาสถาน อมรพิมาน อวตารสถิต สักกะทัตติยะ วิษณุกรรมประสิทธิ์, ці Крунг Тхэп Маханатхон Амон Ратанакасін Махінтхара Аютхая Махадылок Пхоп Нопхарат Ратчантхані Бурыём Удамратчанівет Махасатхан Амон Пітан Аватан Сатхіт Сакатхатыя Вітсанукан Прасіт, што перакладаецца як «Горад анёлаў, вялікі горад, вечная каштоўнасць, няскораны горад бога Індры, выдатная сталіца свету, узбагачаная праз дзевяць выдатных скарбаў, шчаслівы горад, горад падараваны Індрай, збудаваны Вішнукартай».
На сваёй каранацыі ў 1782 годзе Рама І даў сваёй сталіцы назву, якая складаецца з 43 складоў. Потым, з часам, да назвы быў дададзены яшчэ 21 склад. У наш час горад знаходзіцца ў Кнізе рэкордаў Гінеса як горад з самай доўгай назвай на свеце.
Горад Бангкок быў заснаваны як невялікі гандлёвы цэнтр і порт[1] на заходнім беразе ракі Менам-Чао-Прая да ўтварэння каралеўства Аютыі, папярэдніка сучаснага Тайланда, якое існавала ў пэрыяд з 1350 да 1767 гады. Этымалогія назвы горада пакуль не вызначана. «Банг» ёсць цэнтральнатайскай назвай для горада, які размешчаны на беразе ракі. Лічыцца, што назва «Бангкок» атрымана ад зліцця словаў «банг» і «кок» (па-тайску: กอก), якім па-тайску называюць ямайскую сліву. Згодна з другой версіяй, слова «кох» азначае «востраў», што з’яўляецца спасылкай на пейзаж вакол горада, дзе пралягае мноства рэк і каналаў. 15 жніўня 1612 года гандлёвы карабель Ост-Індскай кампаніі ўпершыню пабываў у горадзе, пра гэтую падзею расказвае пісьмо, пасланае англійскаму каралю Якаву I. У гэтым паведамленні Эдама Дэнтана згадвалася, што ён і яго спадарожнікі адправіліся «уверх па рацэ каля дваццаці міль у горад, званы Банкопам (па-англійску: Bancope), дзе мы былі добра прынятыя, а далей на 100 міль у горад…»"[2].
Пасля падзення Аютыя горад адыйшоў пад уладу да бірманскага каралеўства ў 1767 годзе. Аднак пазней кароль адноўленага Сіяма Таксын перанёс сталіцу са старога зруйнаванага горада Аютыя ў вобласць, дзе сёння месціцца Бангкок, які стаў вядомым пад назвай Танбуры. Калі Таксін памёр у 1782 годзе, новы кароль Буда Ёдфа Чулялёке, вядомы як Рама I, рэканструяваў сталіцу на ўсходнім беразе ракі і даў гораду цырыманіяльнае імя, якое ў скарочаным варыянце стала цяперашняй афіцыйнай назвай. Новы горад атрымаў у спадчыну імя Бангкок, якое па-ранейшаму выкарыстоўваецца людзьмі з розных краін, у асноўным у заходнім свеце, абазначаючы ўвесь горад і стаўшы яго афіцыйнай англійскай назвай, а ў тайскім асяроддзі імя да гэтага часу адносіцца толькі да старых раёнаў на заходнім беразе ракі. Горад з тых часоў зведаў значную мадэрнізацыю і іншыя змены ў розных сферах жыцця, у тым ліку ўзвядзенне транспартнай і камунальнай інфраструктуры ў часы панавання караля Мангкута і караля Чулалонгкорна, і хутка ператварыўся ў эканамічны цэнтр Тайланда.
Асаблівы адміністрацыйны раён Бангкока ахоплівае 1 568,7 км², што робіць яго 68-й па велічыні правінцыяй у Тайландзе. Большая частка гэтай вобласці лічыцца горадам Бангкокам. Па велічыні гарадской плошчы горад займае 73 месца ў свеце[3]. Рака Менам-Чао-Прая, якая цягнецца 372 км, з’яўляецца галоўнай геаграфічнай асаблівасцю Бангкока. Яе басейн, які месціцца ў наваколлях Бангкока і бліжэйшых правінцыях, уяўляе сабой шэраг раўніных рачных дэльт, якія вядуць у заліў, які размешчаны прыкладна ў 30 км ад Бангкока на поўдзень. Гэтая асаблівасць спарадзіла такую мянушку для горада, як «Венецыя Усходу» ў сувязі з вялікім лікам каналаў і праходаў, якія дзеляць тэрыторыю на асобныя ўчасткі. Горад калісьці выкарыстоўваў гэтыя каналы, як межы для гарадскіх акруг. Аднак, пасля значнага росту ў другой палове XX стагоддзя, былі прыняты іншыя сістэмы адміністрацыйнага падзелу.
Бангкок знаходзіцца на вышыні каля двух метраў над узроўнем мора, што стварае праблемы для абароны горада ад паводак у сезон мусонаў. Часам, пасля ліўняў, вада ў каналах і рацэ выходзіць з берагоў, што прыводзіць да паводак у некаторых раёнах. Адміністрацыя Бангкока нядаўна ўстанавіла некаторую колькасць наносаў, каб захаваць узровень вады і не даць магчымасці вадзе выйсці за межы рэчышч. Існуюць, аднак, некаторыя меркаванні, што горад тоне ў сярэднім на два дзюймы ў год, бо цалкам ляжыць у забалочанай мясцовасці[4]. Ёсць насцярожанасць, што сталіцай Тайланда будзе цалкам затоплена да 2030 года[5].
Бангкок мае трапічны вільготны і сухой клімат паводле класіфікацыі клімату Кёпена. Сярэдняя тэмпература ў горадзе каля 2 °C вышэйшая за паказчыкі тэмпературы ў рэгіёне аэрапорце Дон Муанг на працягу 1960—1990 гадоў. Самая высокая зарэгістраваная максімальная тэмпература складала 40,8 °C, яна была зафіксавана ў маі 1983 года, а самая нізкая мінімальная тэмпература складала 9,9 °C у студзені 1955 года. Халодныя тэмпературы былі таксама зафіксаваны ў студзені 1924 года, студзені 1955 года, студзені 1974 года і снежні 1999 года. Самы гарачы год быў 1997, а халодны — 1975.
Клімат Бангкока | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 32,0 | 32,7 | 33,7 | 34,9 | 34,0 | 33,1 | 32,7 | 32,5 | 32,3 | 32,0 | 31,6 | 31,3 | 32,7 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 25,9 | 27,4 | 28,7 | 29,7 | 29,2 | 28,7 | 28,3 | 28,1 | 27,8 | 27,6 | 26,9 | 25,6 | 27,8 |
Сярэдні мінімум, °C | 21,0 | 23,3 | 24,9 | 26,1 | 25,6 | 25,4 | 25,0 | 24,9 | 24,6 | 24,3 | 23,1 | 20,8 | 24,1 |
Норма ападкаў, мм | 9,1 | 29,9 | 28,6 | 64,7 | 220,4 | 149,3 | 154,5 | 196,7 | 344,2 | 241,6 | 48,1 | 9,7 | 1 496,8 |
Крыніца: Thai Meteorological Department |
Бангкок з’яўляецца эканамічным цэнтрам Тайланда, дамінуючы ў эканоміцы краіны. Яго зводныя аб’ёмы вытворчасці складаюць каля 140 мільярдаў долараў ЗША у рамках парытэту пакупніцкай здольнасці, на якую прыпадае прыкладна 16 % ВУП Тайланда. Аднак, ёсць даволі вялікае разыходжанне статыстыкі і дадзеных эканамістаў, якія сцвярджаюць, што Бангкок трымае амаль 75 % сферы паслуг у Тайландзе, на долю якой прыпадае 45,2 % ад 590 мільярдаў долараў ЗША эканомікі Тайланда. Паводле дадзеных ВУП горада паводле даходу на душу насельніцтва складае прыкладна 20 тысяч долараў. Больш рэалістычная ацэнка прадукцыі горада дасягала 210 мільярдаў долараў, што складае 38 % нацыянальнага даходу і даходу на душу насельніцтва ў 33000 долараў.
Фондавая біржа Тайланда альбо, скарочана, SET, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Бангкока і мае звыш 544 зарэгістраваных на біржы кампаній з камбінаванай рынкавай капіталізацыяй каля 290 мільярдаў долараў ЗША па стане на 30 мая 2011 года. З-за вялікай колькасці замежнага прадстаўніцтва Тайланд на працягу некалькіх гадоў быў асноўным цэнтрам эканомікі Паўднёва-Усходняй Азіі і ключавым цэнтрам у азіяцкім бізнесе.
Бангкок мае штаб-кватэры ўсіх буйных камерцыйных банкаў Тайланду і фінансавых устаноў, 27 фінансавых інстытутаў і шэраг міжнародных банкаў. Агульныя банкаўскія дэпазіты склалі каля 314 мільярдаў долараў ЗША на канец трэцяга квартала 2007 года. Вялікая колькасць транснацыянальных карпарацый засноўваюць свае рэгіянальныя штаб-кватэры ў Бангкоку з-за больш нізкага кошту працоўнай сілы і надзейнасці фінансавых апэрацый у параўнанні з іншымі буйнымі азіяцкімі бізнес-цэнтрамі.
У рынку авіяперавозак бангкоскія авіякампаніі дамінуюць не толькі ў сваёй краіне, але ў суседніх Лаосе і Камбоджы, як то Airways International, Bangkok Airways, і мноства іншых бюджэтных авіякампаній. Тэлекамунікацыя, рознічны гандаль, нерухомасць і медыя-кангламераты ў асноўным працуюць на мясцовае насельніцтва. Турызм робіць значны ўклад у эканоміку Тайланда, забяспечваючы каля 5 % яго ВУП.
Няроўнасць у даходах ёсць растучай праблемай у Бангкоку, асабліва паміж адносна некваліфікаванымі малазабяспечанымі імігрантамі з сельскіх правінцый Тайланда ці суседніх краін і сярэдняга класа ці бізнес-эліты. Каля 7 % насельніцтва Бангкока, без уліку нелегальных імігрантаў, якія складаюць каля 5—8 адсоткаў насельніцтва, жывуць за рысай беднасці.
Паводле статыстыцы за 2010 год у горадзе зарэгістравана 5,7 млн чалавек[6]. Аднак, гэтая лічба не ўлічвае шматлікіх незарэгістраваных жыхароў. Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з этнічных тайцаў, але таксама існуюць і шматлікія групы меншасцей. Кітайцы на сённяшні дзень з’яўляюцца найбуйнейшай нацыянальнай меншасцю ў горадзе[7].
У апошні час Бангкок перажыў вялікі прыток замежных імігрантаў, якія пражываюць у горадзе працяглы час, і іншаземцаў. Доўгатэрміновыя замежныя жыхары ўключаюць 250 тысяч чалавек з мацерыковага Кітаю, 105 тысячы індыйцаў, большасць з якіх з’яўляюцца сікхамі і больш за 80 % маюць падвойнае грамадзянства[8], 44 тысячы японцаў[9], 25 тысяч амерыканцаў, 75 тысяч еўрапейцаў, 15 тысяч тайванцаў, 20 тысяч паўднёвых карэйцаў, 6 тысяч нігерыйцаў, 7,5 тысячы аўстралійцаў, 12 тысячы чалавек з арабскіх краін, 20 тысяч малайзійцаў, 4 тысячы сінгапурцаў, 5 тысяч філіпінцаў і 800 новазеландцаў. Паводле ацэнак каля 5—10 % насельніцтва Бангкока з’яўляюцца незаконнымі імігрантамі, у большасці сваёй гэта дамашняя прыслуга з суседніх краін, як то Бірма, Камбоджа і Лаос. Пераважная большасць насельніцтва, 92 %, з’яўляецца будыстамі. Сярод астатніх рэлігійных груп варта вызначыць мусульман (6 %), хрысціян (1 %), індуістаў і сікхаў (0,6 %), іудаістаў (300 жыхароў). У горадзе месцяцца каля 450 будысцкіх храмаў, 170 мячэцей, 60 хрысціянскіх цэркваў, 3 індуісцкія храмы, 3 сінагогі, 1 сікхіская гердвара і 2 храмы джайністаў.
Разгалінаваная сетка каналаў, вядомых як хлонгі далі Бангкоку мянушку «Венецыя Усходу» у той час, калі большасць транспартных перавозак здзяйснялася на лодках. Сёння амаль усе каналы запоўнены і ператвораны ў вуліцы. Нягледзячы на тое, што хлонгі і да гэтага часу існуюць, і на іх жывуць людзі і месцяцца рынкі, большасць з іх моцна забруджана. Самы вядомы плавучы рынак у горадзе ёсць рынак у раёне Талінг Чан. Праз цэнтр Бангкока працякае хлонг Саэн Саіб, які мае сервісныя лодкавыя маршруты. Шырокая рака Менам-Чао-Прая, якая працякае праз горад, мае некалькі паромаў, на ёй працуюць лодачныя экспрэсы, што маюць цэлых трыццаць прыпынкаў па абодвух берагах, якія праходзяць па ўсёй паўночнай ускраіне Нантабуры.
Некалькі надземных, зноў адбудаваных перасячэнняў, і многія часткова гатовыя аўтамабільныя і чыгуначныя праекты з’явілася вакол Бангкока, але мала што робіцца для пераадолення праславутых затораў на дарогах Бангкока, а колькасць паўсядзённых транспартных сродкаў па-ранейшаму апярэджвае развіццё інфраструктуры.
З-за вялікай колькасці затораў у горадзе, павышаная шаша, звязваючая некаторыя дарожныя сеткі ў Бангкоку разам, з’яўляецца яшчэ адным удалым сродкам барацьбы з загружанасцю. Тым не менш, аплата на выкарыстанне шашы вагаецца ў залежнасці ад памеру транспартнага сродку. Гэтая шаша таксама звязвае некаторыя ўскраіны Бангкока з горадам, у тым ліку і міжнародным аэрапортам Суварнабгумі.
Практычна ўва ўсіх гарады і правінцыі краіны лёгка дабрацца на аўтобусе ад Бангкока. Для накіравання на паўднёвы-захад і захад аўтобусы адпраўляюцца ад паўднёвага аўтобуснага тэрмінала, на захад ад горада ў раёне Танбуры. Для накіравання на паўднёвы ўсход, як то ў Патаю, Ко Самэт і Ко Чанг, аўтобусы адпраўляюцца ад ўсходняга аўтобуснага тэрмінала ў Эамаі. Для ўсіх кірункаў на поўнач і паўночны ўсход аўтобусы адпраўляюццца з паўночнага аўтобуснага тэрмінала, які знаходзіцца ў Мо Чыт. Менш даступным з’яўляецца паўднёвы вакзал Бангкока, які нядаўна пераехаў яшчэ далей за межы горада. Нягледзячы на тое, што Бангкок добра звязаны з іншымі гарадамі, дабрацца да аўтавакзалаў самога горада часта ёсць большай праблемай, чым даехаць да іншага горада.
Ёсць мноства кампаній, якія прадастаўляюць аўтобусныя перавозкі ў Бангкоке, аднак асноўным аператарам з’яўляецца кампанія Bangkok Mass Transit Authority, якая мае зону абслугоўвання Бангкока і яго прыгарадаў, а таксама яе зона пакрыцця ўключае суседнія правінцыі Нонтабуры, Самут Пракан, Патгумтхані, Накгон Патом і Самут Сакгон. Кампанія абслугоўвае каля 3 млн пасажыраў у суткі. Сервіснае абслугоўванне здзяйсняецца ў межах 05.00—23.00 гадзін, аднак існуюць спецыяльныя маршруты, якія працуюць 24 гадзіны ў суткі.
Бангкок мае шмат таксі. Многія з іх блукаюць па вуліцах у пошуках кліентаў, але ёсць таксама шмат кампаній таксі, чые транспартныя сродкі можна заказаць па тэлефоне. Таксі працуе па фіксаваным стартавым тарыфе, але кошт залежыць ад далечыні да канцавой кропкі і часу чакання кліента.
Трохколавыя матарызаваныя таксі з адкрытым небам называюць «тук-тукамі» (па-тайску: ตุ๊ก ตุ๊ก), як то аўтарыкшы ў іншых краінах, яны вельмі папулярныя для кароткіх падарожжаў. Кошт праезду павінны быць узгоднены да пачатку паездкі. Мотарызаванае таксі, званае «він матаэсаі» (па-тайску: วิน มอเตอร์ไซค์), знаходзяцца па ўсім горадзе. Мотарызаванае таксі звычайна можа ўмясціць аднаго, а часам і двух, пасажыраў, і, як правіла, здзясняюць перавозкі толькі на невялікія адлегласці.
Тарыф для тук-тукаў і мотарызаваных таксі, як правіла, абгаворваецца паміж пасажырам і вадзіцелем. Пры выкарыстанні матарызаванага таксі двума пасажырамі тарыф, як правіла, павялічваецца ў два разы, аднак такое павелічэнне не распаўсюджваецца на тук-тук.
У Бангкоку дзейнічае шэраг вышэйшых навучальных ўстановы, у тым ліку Чулалонгкорскі каралеўскі ўніверсітэт, Універсітэт Махідон (англ.: Mahidol University), Stamford International University, акадэмічны цэнтр Універсітэта Webster[10], Asian University[11]? Універсітэт Касетсарт, Універсітэт Тхамасат, Універсітэт кіравання, Бангкокскі ўніверсітэт, універсітэт Дхуракітбандыт, універсітэт Касем Бандыт, Інстытут тэхналогій імя Караля Мангкута Ламкрабанг, Інстытут тэхналогій імя Караля Мангкута Паўночны Бангкок, Інстытут тэхналогій імя Караля Мангкута Тхонбуры, Інстытут тэхналогій Рачамангала, універсітэт тэхналогій Маханакорн, універсітэт Сіяма, універсітэт Сілпакорн, універсітэт Срынакхарынвірот, універсітэт Срыпатхум, універсітэт Сэнт Джонс і Універсітэт Рамкхамхенг універсітэт тайскай гандлёва-прамысловай палаты[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.