Германская імперыя
нямецкая дзяржава ў 1871—1918 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Герма́нская імпе́рыя, Ка́йзераўская Герма́нія, або Другі́ Рэйх (ням. Deutsches Kaiserreich) — прынятая ў беларускай гістарыяграфіі назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1918 гадах. На працягу гэтага часу Германія была федэратыўнай манархічнай дзяржавай.[2]
Гістарычная дзяржава | |||||
Германская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Deutsches Reich | |||||
|
|||||
Гімн: Heil dir im Siegerkranz | |||||
|
|||||
Сталіца | Берлін | ||||
Мова(ы) | нямецкая[1] | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | пратэстантызм, каталіцызм | ||||
Грашовая адзінка | 1 Залатая марка = 100 пфенігаў | ||||
Плошча | 540 857,54 км² | ||||
Насельніцтва |
1 снежня 1871 — 41.058.792 1 снежня 1890 — 49.428.470 1 снежня 1910 — 64.925.993 — асацыяваная Германская Усходняя Афрыка 7.750.000 — асацыяваная Германская Заходняя Афрыка 5.645.000 — асацыяваная Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка 200.000 — асацыяваныя іншыя калоніі ў Акіяніі 650.000 |
||||
Форма кіравання |
з 1871 па 1918 — канстытуцыйная манархія у 1918 — парламентарная манархія |
||||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||||
Дэвіз | Gott mit uns | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Германскі імператар, Кароль Прусіі | |||||
• з 1871 па 1888 | Вільгельм I Гогенцолерн | ||||
• 1888 | Фрыдрых III Гогенцолерн | ||||
• з 1888 па 1918 | Вільгельм II Гогенцолерн | ||||
Рэйхсканцлер | |||||
• з 1871 па 1890 | Ота фон Бісмарк | ||||
• з 1890 па 1894 | Леа фон Капрыві | ||||
• з 1894 па 1900 | Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст | ||||
• з 1900 па 1909 | Бернгард фон Бюлоў | ||||
• з 1909 па 1917 | Тэабальд фон Бэтман-Гольвег | ||||
• 1917 | Георг Міхаэліс | ||||
• з 1917 па 1918 | Георг фон Гертлінг | ||||
• у 1918 | Максіміліян Бадэнскі | ||||
Гісторыя | |||||
• 2 верасня 1870 | Бітва пры Седане (нацыянальнае свята) | ||||
• 1 студзеня 1871 | Падпісанне канстытуцыі Нямецкага саюза | ||||
• 18 студзеня 1871 | Абвяшчэнне германскім кайзерам Вільгельма I | ||||
• 1884 — 1890 | Каланіяльная экспансія | ||||
• 1888 — 1918 | Эра Вільгельма II | ||||
• 1914 — 1918 | Першая Сусветная вайна | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадах — Deutsches Reich (Германскі рэйх), што можна перакласці як «Германская імперыя», хоць дакладнейшы пераклад «Германская дзяржава». У гістарыяграфіі гэты перыяд прынята раздзяляць на:
- Германскую імперыю (Кайзераўскую Германію) (18 студзеня 1871 — 9 лістапада 1918);
- Веймарскую рэспубліку (9 лістапада 1918 — 30 студзеня 1933);
- Трэці Рэйх (нацысцкую Германію) (30 студзеня 1933—23 мая 1945).
Такім чынам, паняцце «Германская імперыя» ўжываюць у асноўным да Кайзераўскай Германіі, што адпавядае паняццю нямецкай гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich, а не да Веймарскай рэспублікі (ням. Weimarer Republik) і Трэцяга Рэйху (ням. Drittes Reich).
Германская імперыя пачалася з абвяшчэння прускага караля Вільгельма I германскім імператарам 18 студзеня 1871 года ў люстраной зале Версальскага палаца. Стварэнню дзяржавы папярэднічалі перамогі Паўночнагерманскага саюза і яго саюзнікаў у франка-прускай вайне 1870 года. Такім чынам у 1871 годзе, дзякуючы Прусіі, яе каралю — Вільгельму I, а таксама Ота фон Бісмарку была створана першая агульнанямецкая дзяржава — Германская імперыя.
У часы імперыі Германія з’яўлялася высокаіндустрыяльнай дзяржавай. Хуткаму развіццю сацыяльна-эканамічных інстытутаў і пераходу яе ад аграрнай да індустрыяльнай дзяржавы ў апошніх дзесяцігоддзях XIX стагоддзя спрыяла некалькі фактараў: па-першае, пасля перамогі над Францыяй, Германія атрымала ваенныя рэпарацыі, якія склалі моцную апору для добрага эканамічнага росту. Па-другое, набываў усё большае значэнне сектар паслуг з-за павелічэння знешняга і ўнутранага гандлю, росту банкаўскай сістэмы. Нягледзячы на крызіс 1873 года (г. зв. Gründerkrach), які быў вызваны панікай на нямецкіх фондавых біржах, а таксама мілітарызацыіяй, эканоміка Германскай імперыі працягвала сваё хуткае індустрыяльнае развіццё.
Пасля аб’яднання ўсіх нямецкіх дзяржаў, у грамадстве новай краіны адбываліся хуткія сацыяльныя змены. Іх характэрнымі рысамі сталі высокія тэмпы росту насельніцтва, унутраная эміграцыя і урбанізацыя. У выніку гэтых працэсаў, змянялася і яго класавая структура. Асабліва пачынаючы з 1890 года, адчувалася павелічэнне ролі новага сярэдняга класа, які цяпер складаўся з разнастайных тэхнікаў, служачых, а таксама дробных і сярэдніх дзяржаўных чыноўнікаў. Прычым эканамічнае значэнне сельскай гаспадаркі наадварот знізілася, што вельмі моцна адказалася на валавым нацыяльным прадукце.
Унутранае і знешнепалітычнае развіццё было падкантрольна да 1890 года, першаму і найбольш доўга дзеючаму канцлеру імперыі — князю Ота фон Бісмарку. Яго параўнальны ліберальны перыяд, можна ахарактарызаваць унутранымі палітычнымі рэформамі і культурнай барацьбой, а таксама давольна кансерватыўнай палітыкай. Апроч таго, у перыяд яго кіравання адбыўся пераход на дзяржаўны інтэрвенцыянізм (мытныя налогі, сацыяльнае страхаванне), а таксама быў прыняты закон супраць сацыял-дэмакраў і сацыялістаў.
Бісмарк спрабаваў стварыць у знешняй палітыцы сістэму саюзаў для самаабароны і гандлю (напрыклад, саюз з Аўстра-Венгрыяй у 1879 годзе). Нягледзячы на гэта, у канцы свайго сроку, ён актывізаваў палітыку заморскага імперыялізму. За гэтым рушылі ўслед міжнародныя канфлікты сфер інтарэсаў з іншымі каланіяльнымі дзяржавамі (асабліва з Вялікабрытаніяй).
Наступны этап у гісторыі Германіі, які пачаўся адразу пасля звальнення Бісмарка, часта называюць эрай Вільгельма Другога. Гэта сувязна з тым, што імператар Вільгельм II (з 1888 года) праводзіў дастаткова мілітарызаваную і ізаляцыйную палітыку (як унутраную, так і знешнюю). Але часткова, на гэткую палітыку імператара, уплывалі і некаторыя члены ўрада, вельмі часта мяняючы ягоныя рашэнні ў другі бок.
Рост колькасці грамадскіх арганізацый і партый, а таксама растучая роля прэсы ў жыцці насельніцтва, гулялі значную ролю ў фарміраванні грамадскай думкі. Менавіта для таго, каб павялічыць сваю патрымку сярод насельніцтва, урад Германскай імперыі, праводзіў іперыялістычную знешнюю палітыку і антысацыял-дэмакратычную ўнутраную. Для таго ж, павялічвалася колькасць арміі і флота.
Кайзер Вільгельм ІІ, на працягу ўсяго свайго кіравання, прытрымліваўся палітыкі мілітарызацыі і частковай ізаляцыі (у будучым такая палітыка дапамагла ў вядзенні сусветнай вайны). Iменна яго мілітарыстычныя і імперыялістычныя погляды, прывялі свет да Першай сусветнай вайны, падчас якой дзяржава была ўцянута ў пазіцыйную вайну адразу на двух франтах. Нягледзячы на тое, што ў першыя годы Германія вяла баявыя дзеянні вельмі паспяхова, дальнейшае развiццё падзей паказала, што яе рэсурсаў не хопіць, каб перамагчы больш вялікія сілы Антанты. У апошнiя месяцы вайны, Германiя больш не магла весцi абарону сваёй лiнii фронту, у вынiку чаго пачала хуткiмi тэмпамi здаваць пазiцыi. Пасля гэтых падзей, манархія пачала страчваць сваю падтрымку ў народзе.
Пад самы канец вайны, у 1918 годзе былі праведзены так званыя «Кастрычніцкія рэформы», якія вызначылі тое, што для прыняцця якога-небудзь важнага рашэння, канцлер, спачатку, павінен быў мець дазвол Рэйхстага. 29 кастрычніка 1918 года ў Германскай імперыі пачалася Лістападаўская рэвалюцыя, вынікам якой стала звяржэнне манархіі ў краіне (Вільгельм II збег у Нідэрланды). Неўзабаве пасля гэтага, Нацыянальная асамблея у горадзе Веймары абвясціла 11 жніўня 1919 года аб усталяванні ў Германіі парламентарнай дэмакратычнай рэспублікі, якая потым палучыла назву Веймарская рэспубліка.