From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночнагерманскі саюз (ням.: Norddeutscher Bund) створаны ў 1866 годзе пад кіраўніцтвам Прусіі, як ваенны саюз усіх 22 нямецкіх зямель на поўнач ад Майна. Заснаваны як федэратыўны саюз са сваім асобным асноўным законам (Імперская канстытуцыя Бісмарка). Саюз быў папярэднікам першай агульнанямецкай нацыянальнай дзяржавы – Германскай імперыі 1871 года.
Канфедэрацыя паўночнагерманскіх дзяржаў | |||||
Паўночнагерманскі саюз | |||||
---|---|---|---|---|---|
Norddeutscher Bund | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Берлін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Гамбург, Любек, Дрэздэн | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | адзінай не існавала | ||||
Плошча | 415.150 | ||||
Насельніцтва | 30.000.000 | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Кайзер | |||||
• 1866 - 1871 | Вільгельм I Гогенцолерн | ||||
Бундэсканцлер | |||||
• 1866 - 1871 | Ота фон Бісмарк | ||||
Гісторыя | |||||
• 18 жніўня 1866 | Дагавор аб стварэнні Паўночнагерманскага саюза | ||||
• 16 красавіка 1867 | Канстытуцыя Паўночнагерманскага саюза | ||||
• 19 ліпеня 1870 | Франка-пруская вайна | ||||
• 18 студзеня 1871 | Стварэнне Германскай імперыі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстытуцыя Паўночнагерманскага саюза часткова лягла ў аснову Канстытуцыі Германскай імперыі, пасля яе ўтварэння ў 1871 годзе. Напрыклад, захаваўся артыкул, які рэгуляваў прыняцце агульнагерманскіх законаў: для ўступлення ў сілу дзяржаўнага закона быў патрэбен дазвол і Рэйхстага, і Бундэсрата. Кіраўніком саюза з'яўляўся прускі кароль, якому цяпер надаваўся новы тытул – Кіраўнік Саюзнага Прэзідыума (Bundespräsidium).
Аб'яднальныя памкненні ў Германіі, якія праявіліся ўжо падчас Напалеонаўскіх войнаў і атрымалі асабліва моцны і энергічны выраз падчас рэвалюцый 1848—1849 гадоў, не маглі тады ж прывесці да фактычнага аб'яднання. Прыхільнікі аб'яднання ніяк не маглі прыйсці да адзінага меркавання наконт таго, пад чыёй гегемоніяй зрабіць гэта — Аўстрыі (вялікагерманская ідэя) ці Прусіі (малагерманская ідэя). Пануючым класам усё яшчэ была феадальная землеўладальніцкая арыстакратыя, якая адчувала сябе вельмі добра пры палітычным і эканамічным раз'яднанні Германіі; гандлёва-прамысловая буржуазія толькі зараджалася як клас і пакуль адчувала патрэбнасць толькі ў частковых мытных дагаворах. Аўстрыя, гордая роляй кіраўніцы еўрапейскай палітыкі ў 1815—1848 гадах, не карысталася дастатковай папулярнасцю, каб пераадолець апазіцыю Прусіі, а Прусія, адпаведна, не была настолькі моцнай, каб даць адпор намерам Аўстрыі і адкрыта заявіць пра свой намер узяць справу аб'яднання ва ўласныя рукі.
Да сярэдзіны 1860-х гадоў гэтыя ўмовы ў значнай ступені змяніліся: буржуазія паспела падужэць і стала на шлях эканамічнага аб'яднання; яе інтарэсы патрабавалі ўжо і палітычнага адзінства. Прусія, уплыву якой у Германіі Ольмюцкае зневажэнне не нанесла істотную шкоду толькі таму, што ёй належала кіруючая роля ў мытным саюзе, энергічна стала рыхтавацца да вайны, прычым урад у відах узмацнення арміі не адыходзіў перад парушэннем канстытуцыі. Калі армія была гатова, Бісмарк, скарыстаўшыся заблытанасцю Шлезвіг-Гальштынскага пытання, прымусіў Аўстрыю да абвяшчэння вайны.
Бліскучая перамога Прусіі была перамогаю малагерманскай ідэі над вялікагерманскай. Пражскі мір спыніў умяшанне Аўстрыі ў агульнагерманскія справы і скасаваў Германскі саюз 1815 года. Некаторыя з дзяржаў, якія адхілілі прапанаваны ім Прусіяй перад пачаткам ваенных дзеянняў нейтралітэт (Гановер, Гесэн-Касель, Насау, вольны горад Франкфурт-на-Майне), былі прама далучаны да Прусіі, роўна як Шлезвіг-Гольштэйн.
Астатнія дзяржавы Паўночнай Германіі (лікам 21) 10 жніўня 1866 года ўвайшлі ў склад новай федэрацыі, якая, адкінуўшы прынцып саюза дзяржаў (ням.: Staatenbund), арганізавалася ў відзе саюзнай дзяржавы (ням.: Bundesstaat), кіруючая роля ў якой таксама дасталася Прусіі.
Канстытуцыя новага Паўночнагерманскага саюза была пабудавана на кампрамісе розных пачаткаў. Парламентарызм не ўсталяваўся; вярхоўная ўлада захавала за сабой вельмі шмат істотных прэрагатыў, але было ўведзена роўнае, прамое, усеагульнае выбарчае права. Бісмарк тым ахвотней ухапіўся за гэту ідэю, паселеную ў ім яшчэ раней Ласалем, што яна ў яго вачах адразу дасягала дзвюх мэт. Прагрэсіўная буржуазія была задаволена тым, што ўрад вяртаецца да аднаго з асноўных пачаткаў канстытуцыйнага праекта, выпрацаванага ў 1849 годзе франкфурцкім парламентам; дэмакратычныя элементы, рост якіх быў ужо заўважны, бачылі ва ўсеагульным выбарчым праве заклад свабоднага развіцця дзейнасці («інтрыгі» пралетарыята Бісмарк спрабаваў абясшкодзіць, адхіліўшы тайную падачу галасоў; але ўстаноўчы рэйхстаг, які абмяркоўваў канстытуцыю, уключыў у яе гэты спосаб галасавання). З іншага боку, Бісмарк, як гэта бачна з яго мемуараў, не без падстаў спадзяваўся, што агульнае выбарчае права паслужыць для яго цудоўнай прыладай для барацьбы з партыкулярызмам і ў хвіліну знешніх ускладненняў апеляцыя да патрыятызму краіны дапаможа яму перамагчы апазіцыю ў саюзным савеце. Нарэшце, перад ім быў прыклад Францыі, дзе існаванне ўсеагульнага выбарчага права не наносіла ніякай шкоды значэнню вярхоўнай улады.
Рэйхстаг (Reichstag) не атрымаў звычайных парламенцкіх правоў: ваціроўка законаў і бюджэту былі зроблены яго адзінымі прэрагатывамі. Ён складаўся з 297 дэпутатаў (па 1 на 100 000 жыхароў).
Іншым органам саюза быў Саюзны савет (ням.: Bundesrat), складзены з дэлегатаў асобных дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад саюза. Галасы (усяго было 43) былі размеркаваны паміж дзяржавамі нераўнамерна: так, Прусія, напрыклад, мела 17 галасоў, а Саксонія — 4. Дэлегаты былі звязаны інструкцыямі сваіх урадаў. Функцыяй саюзнага савета была ваціроўка законаў; звычайна яны праходзілі простай большасцю, а для любой змены канстытуцыі патрабавалася большасць дзвюх трацін.
Ільвіную долю ўлады ў новай арганізацыі атрымаў прускі кароль, як федэральны прэзідэнт (Bundespräsident). Яму належала права аб'яўляць вайну і заключаць мір ад імя саюза, весці дыпламатычныя перамовы, заключаць дагаворы, прызначаць і прымаць паслоў; як галоўнакамандуючы саюзнай арміяй ён меў права прызначаць вышэйшых афіцэраў і назіраць за арганізацыяй войска наогул. Ён быў вярхоўным кіраўніком унутранай палітыкі і ўпраўлення, прызначаў галоўных службовых асоб саюза, склікаў і распускаў рэйхстаг.
Усімі знешнімі і ўнутранымі справамі саюза кіраваў прызначаны каралём Прусія федэральны канцлер (Bundeskanzler), які не нёс ніякай адказнасці перад рэйхстагам і старшынстваваў у Саюзным савеце.
Дзяржавы, якія ўвайшлі ў саюз, працягвалі карыстацца сваімі канстытуцыямі, захоўвалі свае саслоўныя сходы ў якасці заканадаўчых органаў і міністэрствы ў якасці выканаўчых органаў, але павінны былі перадаць саюзу ваеннае і марское кіраванне, дыпламатычныя зносіны, кіраванне поштай, тэлеграфамі, чыгункамі, грашовай і метрычнай сістэмамі, банкамі, мытнямі.
Вышэйшы судовы орган — Дзяржаўны вышэйшы гандлёвы суд (Reichsoberhandelsgericht).
Паўднёвагерманскія дзяржавы: Каралеўствы Баварыя і Вюртэмберг, Бадэн, Гесэн-Дармштат (апошні ўвайшоў у склад Паўночнагерманскага саюза толькі землямі на поўнач ад ракі Майн) заключылі наступальныя і абарончыя саюзы з Прусіяй, так што патрэбны быў толькі штуршок, каб і яны ўвайшлі з ёю ў поўны саюз. Гэтым штуршком стала франка-пруская вайна. Пасля перамогі ў 1871 годзе Баварыя, Вюртэмберг і Бадэн далучыліся да саюза. Новае ўтварэнне атрымала назву Германскай імперыі, а Вільгельм I стаў першым яе імператарам.
Дзяржава | Сталіца | |
---|---|---|
Каралеўствы (Königreiche) | ||
Прусія (Preußen) | Берлін | |
Саксонія (Sachsen) | Дрэздэн | |
Вялікія Герцагствы (Großherzogtümer) | ||
Гесэн-Дармштат (Hessen-Darmstadt) | Дармштат | |
Макленбург-Шверын (Mecklenburg-Schwerin) | Шверын | |
Макленбург-Нойштрэліц (Mecklenburg-Neustelitz) | Нойштрэліц | |
Ольдэнбург (Oldenburg) | Ольдэнбург | |
Саксонія-Веймар-Айзэнах (Sachsen-Weimar-Eisenach) | Веймар | |
Герцагствы (Herzogtümer) | ||
Анхальт (Anchalt) | Дэсау | |
Браўншвайг (Braunschweig) | Браўншвайг | |
Герцагства Саксонія-Альтэнбург (Sachsen-Altenburg) | Альтэнбург | |
Саксен-Кобург-Гота (Sachsen-Coburg und Gotha) | Кобург | |
Герцагства Саксонія-Майнінген (Sachsen-Meiningen) | Майнінген | |
Княства (Fürstentümer) | ||
Ліпэ | Дэтмольд | |
Ройс-Гера (Маладая Лінія) | Гера | |
Ройс-Грайц (Старая Лінія) | Грайц | |
Шаўмбург-Ліпэ | Бюкебург | |
Шварцбург-Рудальштат | Рудальштат | |
Шварцбург-Зондэрсхаўзэн | Зондэрхаўзэн | |
Вальдэк і Пірмант (Waldeck und Pyrmont) | Арользэн | |
Вольныя і ганзейскія гарады (Freie und Hansestädte) | ||
Брэмен (Freie Hansestadt Bremen) | ||
Гамбург (Freie Hansestadt Hamburg) | ||
Любек (Freie Hansestadt Lübek) |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.