Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гера (грэч. Ἥρα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня, заступніца шлюбу, якая ахоўвае маці падчас родаў. Гера, трэцяя дачка Кронаса і Рэі, з’яўляецца жонкай Зеўса, свайго брата. Рымскі аналаг Геры — багіня Юнона.
Гера | |
---|---|
| |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] і старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | шлюб, маці і роды ў чалавека |
Пол | жанчына |
Бацька | Кронас[1][2] |
Маці | Рэя[1] |
Браты і сёстры | Зеўс[1][3], Гестыя, Аід, Пасейдон і Дэметра |
Муж | Зеўс[1] |
Дзеці | Арэс, Eileithyia[d], Геба[4], Гефест[5], Angelos[d], Enyo[d], Pasithea[d], Эрыс і Геката |
У іншых культурах | Юнона |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гера — самая магутная з багінь Алімпа, але і яна падпарадкоўваецца свайму мужу Зеўсу. Часта яна выклікае ў мужа гнеў, у асноўным сваёй рэўнасцю. Сюжэты шматлікіх старажытнагрэчаскіх міфаў будуюцца вакол бедстваў, якія Гера насылае на палюбоўніц Зеўса і іх дзяцей. Так, яна наслала атрутных змей на востраў, дзе жыла Эгіна і яе сын ад Зеўса, Эак. Гера таксама загубіла Семелу, якая нарадзіла бога Дыяніса ад Зеўса.
Увядзенне культу багіні Геры на Пелапанесе паданні прыпісваюць Фаранею.
У гонар багіні Геры ладзіліся Герайскія гульні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.