![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Alfred_Grohs_zur_Revolution_1918_1919_in_Berlin_Gro%25C3%259Fe_Frankfurter_Stra%25C3%259Fe_Ecke_Lebuser_Stra%25C3%259Fe_Barrikade_Kampf_w%25C3%25A4hrend_der_Novemberrevolution_in_Berlin_02_Bildseite_Schaulustige.jpg/640px-thumbnail.jpg&w=640&q=50)
Лістападаўская рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лістападаўская рэвалюцыя (ням.: Novemberrevolution), або Германская рэвалюцыя — грамадзянскі канфлікт, які пачаўся ў Германскай імперыі ў канцы Першай сусветнай вайны і прывёў да змены імперскага ўрада на рэспубліку. Рэвалюцыйны перыяд працягваўся з лістапада 1918 года да ўсталявання ў жніўні 1919 года рэспублікі, якая пазней стала вядомай як Веймарская рэспубліка.
Лістападаўская рэвалюцыя | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Наступствы Першай сусветнай вайны; Рэвалюцыі 1917–1923 | ||||
![]() Барыкады ў Берліне ў студзені 1919 года падчас паўстання спартакістаў. | ||||
Дата |
Першая стадыя: 29 кастрычніка 1918 — 9 лістапада 1918 Другая стадыя: 3 лістапада 1918 — 11 жніўня 1919 |
|||
Месца | Германія | |||
Вынік |
Перамога Веймарскай рэспублікі
|
|||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Камандуючыя | ||||
|
||||
![]() |
Карані рэвалюцыі ляжаць у паразе Германіі ў Першай сусветнай вайне і сацыяльнай напружанасці, якая з'явілася неўзабаве пасля гэтага. Першыя акты рэвалюцыя былі выкліканы палітыкай вярхоўнага камандавання нямецкімі узброенымі сіламі і адсутнасцю яго каардынацыі з ваенна-марскім камандаваннем. Ва ўмовах паразы, ваенна-марское камандаванне настойвала на спробе паскорыць пераломную бітву супраць Брытанскага каралеўскага флота і пачаць яе 24 кастрычніка 1918 года, але бітва наогул не адбылася. Замест таго, каб падпарадкоўвацца загадам і пачаць падрыхтоўку для барацьбы з брытанцамі, нямецкія матросы ўзначалілі паўстанні ў марскіх партах Вільгельмсхафена 29 кастрычніка і Кіля ў пачатку лістапада. Гэтыя выступы распаўсюдзілі дух грамадзянскіх беспарадкаў у Германіі, што ў канчатковым выніку прывяло да абвяшчэння рэспублікі 9 лістапада. Неўзабаве пасля гэтага імператар Вільгельм II адрокся ад прастола і пакінуў краіну.
Рэвалюцыянерам, натхнёным ідэямі сацыялізму, не ўдалося перадаць уладу «саветам», як гэта зрабілі бальшавікі ў Расіі, бо кіраўніцтва Сацыял-Дэмакратычнай Партыі Германіі (СДПГ) было супраць іх стварэння. Замест гэтага, СДПГ стварылі нацыянальны сход, які павінен быў стаць асновай парламенцкай сістэмы кіравання. Баючыся пачатку татальнай грамадзянскай вайны ў Германіі паміж рабочымі і рэакцыйнымі кансерватарамі, СДПГ не планавала цалкам пазбавіць былыя вышэйшыя класы Германіі ўлады і прывілеяў. Замест гэтага, яна імкнулася інтэграваць іх у новую сацыяльна-дэмакратычную сістэму. У гэтым пачынанні СДПГ шукалі саюза з Вярхоўным камандаваннем узброенымі сіламі. Гэта дазволіла арміі і фрайкарам (нацыялістычным апалчэнцам) сілай задушыць паўстанне крайне левых спартакістаў 4–15 студзеня 1919 года. Таксама саюз палітычных сілаў паспяхова задушыў паўстанні крайне левых у іншых частках Германіі, у выніку чаго сітуацыя ў краіне была цалкам улагоджана пазней у 1919 годзе.
Выбары ў новы Веймарскі Нацыянальны сход былі праведзены 19 студзеня 1919 года. Рэвалюцыя скончылася 11 жніўня 1919 года, калі была прынятая Веймарская канстытуцыя.