Берлін
горад, сталіца Германіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлі́н (ням.: Berlin) — сталіца Германіі і яе найвялікшы горад (3 419 623 жыхароў, лістапад 2013) як па колькасці насельніцтва, так і па плошчы. Плошча — 892 км². Гэта таксама першы па велічыні горад Еўрапейскага Саюза па колькасці жыхароў. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Берлін — Мінск 969 км[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Берлін мае самы найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Еўрапейскага Саюза і дзякуючы вялікаму культурнаму багаццю і разнастайнасці з’яўляецца самай высоканаведвальнай метраполіяй кантынента. Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Германіі. Сусветную вядомасць Берліну прыносяць універсітэты, навукова-даследчыя ўстановы, тэатры, музеі, а таксама фестывалі, начное жыццё і незвычайная архітэктура.
На працягу сваёй гісторыі Берлін неаднойчы быў сталіцай германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія, Германскі Рэйх альбо ГДР (толькі колішняя ўсходняя частка горада). Пасля ўз’яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года Берлін стаў яе новай сталіцай, па рашэнню германскага бундэстага 1991 года набывае з 1999 года новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаннем парламента і ўраду Германіі.