Джакарта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джака́рта (індан.: Jakarta, яв.: Jakarta) (раней Батавія, а таксама Джаякарта) — асаблівая сталічная акруга, сталіца і найбуйнейшы горад Інданезіі. Джакарта з’яўляецца эканамічным, культурным і палітычны цэнтрам краіны. Гэта самы густанаселены горад у Інданезіі і Паўднёва-Усходняй Азіі і трынацаты па велічыні горад у свеце. Джакарта пазначана як глабальны горад у спісе глабальных і сусветных гарадоў даследчай групы ў 2008 годзе[3]. Размешчана на паўночным захадзе ўзбярэжжа вострава Ява пры ўпадзенні ракі Чылівунг (Гартуй Бесар) у Яванскае мора.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плошча 664 км² (у тым ліку групу астравоў Пула-Серыбу). Насельніцтва 9,58 млн чалавек[4] (2010). Шчыльнасць насельніцтва 19337 чалавек на кв. км. Рэлігійны склад: 85,5 % — мусульмане, 5,2 % — пратэстанты, 4,8 % — каталікі, 3,5 % — будысты, 1 % — індуісты.
Заснаваны ў IV стагоддзі горад стаў важным портам для гандлю Каралеўства Сундэ. Горад быў дэ-факта сталіцай Галандскай Ост-Індыі, калі ён быў вядомы як «Батавія», і зараз існуе ў якасці сталіцы Інданезіі з моманту здабыцця ёй незалежнасці ў 1945 годзе.
Горад з’яўляецца месцам Сакратарыята АСЕАН. Джакарта абслугоўваецца міжнароднымі аэрапартамі, як то Сукарна-Хата, Халім Перданакусума і Танджунг-Прыок, а таксама звязаны сеткай міжгароднай і прыгараднай чыгункі і абслугоўваецца некалькімі аўтобуснымі маршрутамі.