Сцяг Берліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Берліна — афіцыйны сімвал Берліна. Сцяг мае суадносіны бакоў 3:5 і складаецца з трох няроўных па шырыні палос: чырвонай, белай і яшчэ адной чырвонай. Кожная чырвоная паласа мае шырыню ў 1/5 шырыні сцяга, белая паласа, адпаведна, займае па шырыні 3/5. Два сучасныя варыянты — грамадзянскі і службовы, які выкарыстоўваецца ўстановамі федэральнай зямлі Берлін — адрозніваюцца фігурай, змешчанай на сцяг. На грамадзянскім сцягу белую паласу займае ўзняты на дыбкі чорны мядзведзь — гербавая фігура берлінскага герба. Службовы сцяг на белай паласе змяшчае выяву герба Берліна цалкам: чорны мядзведзь у белым шчыце, увянчаным каронай.
Хуткія факты Сцяг Берліна, Зацверджаны ...
Сцяг Берліна | |
---|---|
Германія | |
Зацверджаны | 13 мая 1954 (Заходні Берлін), 1990 (увесь Берлін) |
Выкарыстанне | Грамадзянскі сцяг |
Прапорцыя | 3:5 |
Службовы сцяг для ўстаноў 1954—2007 |
|
Прапорцыя | 3:5 |
Сцяг Усходняга Берліна 1956—1990 |
|
Прапорцыя | 3:5 |
Закрыць