![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Flag_of_East_Berlin_%25281956%25E2%2580%25931990%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_East_Berlin_%25281956%25E2%2580%25931990%2529.svg.png&w=640&q=50)
Усходні Берлін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходні Берлін — частка горада Берліна, якая пасля Другой сусветнай вайны патрапіла ў савецкі сектар акупацыі. У 1949 Усходні Берлін стаў сталіцай ГДР і афіцыйна зваўся Берлін, сталіца ГДР. На савецкіх картах усходняя частка горада называлася як Дэмакратычны Берлін у процівагу Заходняму Берліну. Заходнія Саюзнікі ніколі не прызналі суверэнітэт Усходняй Германіі ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжання ў Берліне Нацыянальнай народнай арміі ГДР.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Germany_divided_Berlin_East_district_names.png/320px-Germany_divided_Berlin_East_district_names.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Flag_of_East_Berlin_%281956%E2%80%931990%29.svg/640px-Flag_of_East_Berlin_%281956%E2%80%931990%29.svg.png)
У склад Усходняга Берліна ўваходзіла 11 акруг:
- Мітэ (Mitte)
- Прэнцлаўэр-Берг (Prenzlauer Berg)
- Фрыдрыхсхайн (Friedrichshain)
- Панкаў (Pankow)
- Вайсензэе (Weissensee)
- Хохэншонхаўзэн (Hohenschönhausen) (з 1985)
- Ліхтэнберг (Lichtenberg)
- Марцан (Marzahn)
- Хелерсдорф (Hellersdorf)
- Трэптаў (Treptow)
- Кёпенік (Köpenick)
Цэнтрам сталіцы ГДР была плошча Александэрплац (Alexanderplatz, «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (ням.: Unter den Linden). На захадзе гэта вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскія вароты, за якімі пачынаўся Заходні Берлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амерыканскую, брытанскую і французскую.