From Wikipedia, the free encyclopedia
Веймар, або Ваймар (ням.: Weimar) — горад у федэральнай зямлі Цюрынгіі ў Германіі, вядомы ў свеце дзякуючы сваёй культурніцкай гісторыі. Ён размешчаны ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад ракі Ільм, на паўднёвым усходзе ад узвышша Этэрсберг. Горад з’яўляецца чацвёртым горадам паводле насельніцтва ў Цюрынгіі, саступаючы толькі Эрфурту, Ене і Геры.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Веймар з 2004 года з’яўляецца ўніверсітэцкім горадам. Гэты статус ён атрымаў, дзякуючы ўніверсітэту Баўхаус (ням.: Bauhaus-Universität Weimar), Веймарскай вышэйшай школе музыкі імя Франца Ліста (ням.: Hochschule für Musik Franz Liszt Weimar), а таксама герцагскай бібліятэцы Ганны Амаліі (па-ням. Herzogin Anna Amalia Bibliothek). Акрамя таго, у Веймары знаходзяцца шматлікія дзяржаўныя і культурныя ўстановы Цюрынгіі: Дзяржаўнае ведамства адміністрацыі Цюрынгіі, Канстытуцыйны суд Цюрынгіі і Дзяржаўнае бюро Цюрынгіі па спадчыне і археалогіі.
Культурная спадчына гораду ўключае ў сябе сусветнавядомыя традыцыі веймарскага класіцызму ад Віланда і Гётэ, і да Гердэра з Шылерам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.