беларускі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Міхайлавіч Гарбук (24 ліпеня 1934, в. Глыбачка, Ушацкі раён — 7 лютага 2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі (1980)[2].
Генадзь Гарбук | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Генадзь Міхайлавіч Гарбук |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 2018[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1962 — 2018 |
Тэатр | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0305015 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова), пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа[2]. З 1962 — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[2].
Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў[2].
Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года[2]), Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава)[2].
Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Г. Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне » М. Горкага), Ціхан («Навальніца » А. Астроўскага), Добчынскі («Рэвізор » М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ ) і інш[2].
Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне» па К. Чорнаму — Міхал Тварыцкі, «Трывожнае шчасце» па І. Шамякіну — Пятро Шапятовіч, «Завеі, снежань» па І. Мележу — Апейка, «Плач перапёлкі» па І. Чыгрынаву — Радзівон Чубар, «Крыло цішыні» па Я. Сіпакову — Дзед Басыла), «Ткачы » Г. Гаўптмана — Марыц Егер, і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.
і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.