адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вішнева.
Вішнеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 82 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Вішнева |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 029 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падбярэзскага сельсавета (23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Лаўскі Брод, Макарынята, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны)[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багданаўскага сельсавета (26 населеных пунктаў: пасёлак Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына) і частка скасаванага Сакаўшчынскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Адамова, Барок, Запур’е, Каліварыя, Кібы, Клімы, Няровы, Савічы, Слайкоўшчына)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1130 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (82 населеныя пункты) — 3029 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.