Багданаў (Валожынскі раён)
аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Багда́наў[1] (трансліт.: Bahdanaŭ, руск.: Богданов) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.
Аграгарадок
Багданаў
| ||||||||||||||||||||
Да 28 мая 2013 года Багданаў уваходзіў у склад Багданаўскага сельсавета[2].
Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Валожын. Чыгуначная станцыя Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда. За 2 км ад аграгарадка працякае рака Альшанка.
Вядомы з другой паловы XVI стагоддзя як маёнтак Багдана Сапегі. З XVII стагоддзя мястэчка ў Ашмянскім павеце, сядзіба Сапегаў. З 1653 года ўладанне Пацаў, з 1696 года — Чаховічаў. Чаховічы залажылі тут батанічны сад з гадавальнікам баброў. З 1836 года Багданаў ва ўладанні Рушчыцаў[3].
У Багданаве нарадзіўся, жыў і працаваў мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Фердынанд Рушчыц (1870—1936)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.