Багданава (Вішнеўскі сельсавет)
вёска ў Вішнеўскім сельсавеце Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Вішнеўскім сельсавеце Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Багда́нава[1] (трансліт.: Bahdanava, руск.: Богданово) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Валожына, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда, за 109 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на паўднёвы захад цячэ р. Альшанка (правы прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Ашмяны, якая праходзіць праз вёску.
Вёска
Багданава
| ||||||||||||||||||||||
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага як маёнтак Гальшаны. У 1558 годзе пры падзеле спадчыны князя Сямёна Гальшанскага, гаспадарскага стольніка вялікага літоўскага, маёнтак перайшоў ва ўладанне ваяводзічаў Мікалая і Багдана Сапегаў і іх сястры Фядоры. У 1561 годзе трэцюю частку маёнтка Багдан Сапега запісаў сваёй жонцы княгіні Марыі Капусцянцы, а ў 1566 годзе перайменаваў у гонар свайго імя — Багданава. Тут ён атрымаў дазвол караля Жыгімонта Аўгуста заснаваць мястэчка і трымаць у ім вольныя корчмы, праводзіць штотыднёвыя таргі па чацвяргах і штогадовыя таргі ў дзень Святога Духа. У 1567 годзе маёнтак у Ашмянскім павеце. У 1602 годзе — мястэчка і двор, уласнасць сына Багдана Сапегі, канюшага вялікага літоўскага, ашмянскага старосты Паўла Сапегі. У 1653 годзе ўладанне Пацаў, з 1696 года мястэчкам валодалі Данілевічы.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі, належала Чаховічам. З 1836 года — уласнасць Рушчыцаў. У 1844 годзе тут пабудаваны касцёл Св. Міхаіла, які зараз з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.
У 1897 годзе вёска ў Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі касцёл, піцейны дом, раз у год (у верасні) праводзіўся таржок. Побач знаходзілася аднайменная мыза.
З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны і пасля польскага паходу Чырвонай Арміі, мясцовасць далучана да БССР (СССР). З 12 кастрычніка 1940 года ў Ігнатаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі нацыстамі, з 1944 года зноў пад кантролем СССР.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 1947 года ў складзе саўгаса «Юрацішкаўскі», з 1957 года ў складзе саўгаса «Багданаўскі» (цэнтр — пасёлак Багданаў). Размяшчаліся паляводчая брыгада і ферма буйной рагатай жывёлы, дзіцячы сад, ларок, сталовая, аддзяленне сувязі (з 1950 года). З 16 ліпеня 1954 да 6 студзеня 1965 года цэнтр Багданаўскага сельсавета, які быў створаны ў выніку аб’яднання Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаў, з 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім, з 13 лютага 1960 года ў Ашмянскім, з 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 года ў Іўеўскім раёнах Гродзенскай вобласці, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
У 1999 годзе пабудаваны касцёл Св. Міхаіла Архангела. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Багданаўскага сельсавета[2].
У вёсцы дзейнічаюць (2009) дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. Беларусбанк
Планіроўка Г-падобная: ад галоўнай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, адыходзіць вуліца, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар — на паўночна-ўсходняй ускраіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.